Парасельскія астравыа (, ) — незаселены архіпелаг у Паўднёва-Кітайскім моры, які складаецца з маленькіх астраўкоў і рыфаў. Знаходзіцца ў 230 км на поўдзень ад КНР (ад вострава Хайнань) і ў 200 км на ўсход В’етнама (ад вострава Лішон).
Архіпелаг з 1974 года быў захоплены КНР, але прэтэнзіі на яго прад'яўляюць таксама В'етнам і Кітайская Рэспубліка (Тайвань). В'етнам адміністрацыйна адносіць астравы да горада правінцыйнага ўзроўня Дананга, Кітай — да вострава-правінцыі Хайнань, Тайвань — да Гаасюна.
Астравы размешчаны на тэрыторыі прыкладна 250 на 100 км. Найбуйнейшыя Парасельскія астравы: в. Патл, в. Трайтан, а-вы Крэсент, в. Лінкальн.
Спасылкі
Слоўнік сучасных геаграфічных назваў — Парасельскія астравы CIA — The World Factbook — Paracel Islands
Катэгорыя:Астравы Паўднёва-Кітайскага мора Катэгорыя:Спрэчныя тэрыторыі ў Азіі Катэгорыя:Дананг Катэгорыя:Астравы Кітая Катэгорыя:Астравы В’етнама