Рэджэ́п Таі́п Эрдага́н, вымаўленне: Э́рдаан ( ; нар. ) — турэцкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Турцыі (з 2003 па 2014), лідар умерана-ісламісцкай Партыі справядлівасці і развіцця. Прэзідэнт Турцыі з 2014 года.
Біяграфія
Маладыя гады Рэджэп Таіп Эрдаган нарадзіўся 26 лютага 1954 года ў квартале Касымпаша стамбульскага раёна Беёглу ў сям’і працаўніка берагавой аховы на чарнаморскім узбярэжжы. Па інфармацыі турэцкай газеты «Міліет», у адным са сваіх інтэрв’ю Эрдаган выказаўся пра тое, што яго сям’я — гэта выхадцы з Аджарыі(Грузія), якія перасяліліся ў Рызэ. Па паходжанні грузін.Бюлент Сарыоглу. «Kimlik degisimi». Газета «Міліет». Стамбул, 13 сакавіка 2008 года.. Падлеткам ён гандляваў ліманадам і булачкамі на небяспечных вуліцах горада. У 1965 годзе Эрдаган скончыў пачатковую школу Піяле Паша, а ў 1973 годзе рэлігійны ліцэй імамаў-хатыбаў у Стамбуле. Дыплом атрымаў, здаўшы выпускныя экзамены ў ліцэі Эюп.
У 1976 годзе ён стаў старшынёй моладзевай ячэйкі Партыі нацыянальнага выратавання ў стамбульскім раёне Беёглу, а затым у тым жа годзе і моладзевага аддзялення партыі ў Стамбуле. Да 1980 года Эрдаган працаваў у стамбульскіх транспартных арганізацыях. 12 верасня 1980 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот і ўсе палітычныя партыі былі забаронены. У тым жа годзе начальнік Эрдагана ў гарадскім савеце транспарта, палкоўнік у адстаўцы, загадаў яму згаліць вусы, але Рэджэп адмовіўся гэта зрабіць і быў у выніку гэтага звольнены з працы. Пасля ваеннага перавароту Эрдаган працаваў менеджарам у прыватным сектары. У 1981 годзе ён скончыў факультэт эканомікі і камерцыйных навук Універсітэта Мармара.
У 1984 годзе Рэджэп Таіп Эрдаган стаў старшынёй аддзялення Партыі дастатку ў Беёглу, а ў 1985 годзе — Старшынёй стамбульскага аддзялення партыі, а таксама членам вышэйшага кіруючага савета партыі. На яго палітычныя погляды аказаў вялікі ўплыў заснавальнік «палітычнага ісламу» Неджмецін Эрбакан.
Палітычная кар’ера У 1994 годзе быў выбраны мэрам Стамбула. У 1996 годзе Партыя дастатку ўдзельнічала ў кіруючай ісламскай кааліцыі, але пасля ваеннага перавароту 1997 года была забаронена, а сам Эрдаган за прапаганду поглядаў, якія распальваюць нацыянальную розніцу, быў асуджаны на 4 месяца турэмнага зняволення.
У ліпені 2001 года Эрдаган заснаваў Партыю справядлівасці і развіцця, якая перамагла на парламенцкіх выбарах у лістападзе 2002 года. Наяўнасць асуджанасці перашкодзіла Эрдагану стаць прэм’ер-міністрам, але пасля пачатку аперацыі супраць Ірака турэцкая эліта, якая арыентуецца на ЗША, дала згоду на змену законаў і Эрдаган узначаліў урад (у 2002—2003 урад узначальваў стаўленік Эрдагана Абдула Гюль). Турцыя прыняла рашэнне ўвесці войскі на поўнач Ірака, дзе пражываюць курды. Эрдаган з’яўляецца прыхільнікам уваходжання Турцыі ў Еўрасаюз.
У 2005 годзе падтрымаў Альянс цывілізацый, ініцыятыву прэм’ер-міністра Іспаніі Хасэ Луіса Радрыгеса Сапатэра, накіраваную на памяншэнне трэнняў паміж заходнім і ісламскім светамі.
У 2009 годзе ўдзельнічаў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе рэзка крытыкаваў прэзідэнта Шымона Перэса, які бараніў пазіцыю Ізраіля пры правядзенні ў Сектары Газа аперацыі «Адліваны свінец».
У ліпені 2009 года падчас удзелу ў саміце вялікай васьмёркі ў Аквіле, рэзка асудзіў Кітай, за прыгнечанне ўйгурскай дэманстрацыі ў г. Урумчы, выкарыстоўваючы моцныя выразы: «Супраць уйгураў быў практычна здзейснены генацыд»Прэм’ер-міністр Турцыі: над уйгурамі-мусульманамі здзейснены генацыд , News.Bakililar.az, 11 ліпеня 2009 г.
У 2014 стаў пераможцам першых у гісторыі краіны прамых выбараў прэзідэнта. Пераабраны на пасаду ў 2018 годзе. 28 мая 2023 года Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў і быў пераабраны на наступны тэрмін.
Узнагароды Ганаровы грамадзянін Тэгерана. У гонар Эрдагана названы мультыспартыўны стадыён у Касымпашы — раёне Стамбула. Ордэн Залатога руна (Грузія, 18 мая 2010 г.)Саакашвілі ўзнагародзіў Эрдагана Ордэнам Залатога руна 2004 — прэмія «Квадрыга» з фармулёўкай «Мост павагі» Ганаровы доктар МДІМА (2011)СМІ.ru | Прэм’ер-міністр Турцыі — ганаровы доктар МДІМА
Спасылкі
Палітычныя гледжанні Рэджэпа Таіпа Эрдагана на ўладу, грамадства і культуру WeakiLeaks: «Пасол Ізраіля ў Анкары лічыць, што Эрдаган адчувае рэлігійную нянавісць да яўрэяў і Ізраіля» 26.08.2011
Катэгорыя:Палітыкі Турцыі Катэгорыя:Прэзідэнты Турцыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Турцыі Катэгорыя:Ганаровыя дактары МДІМА Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Члены Партыі справядлівасці і развіцця (Турцыя) Катэгорыя:Члены Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Катэгорыя:Мэры Стамбула