Канстанцін Рудзянок (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік гомельскага «Паперпрама».
Клубная кар’ера Выхаванец гомельскага футбола, гуляў за дубль «Гомеля». У маі 2012 года пакінуў гомельскі клуб і ў хуткім часе перайшоў у наваполацкі «Нафтан».
У пачатку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама», дзе неўзабаве стаў другім брамнікам пасля Андрэя Клімовіча. Улетку 2013 года выхадзіў у асноўным складзе ў двух матчах Кубка Беларусі, а 30 лістапада 2013 года выйшаў на замену замест Клімовіча ў апошнім туры супраць «Славіі», тым самым дэбютаваў за брэсцкі клуб у чэмпіянаце.
Пасля зыходу Андрэя Клімовіча ў «Гомель» стаў асноўным брамнімкам «Дынама» ў сезоне 2014, згуляў у 28 матчах чэмпіянату з 32. У снежні 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама».
У студзені 2015 года падпісаў кантракт са «Слуцкам». У слуцкім клубе стаў другім брамнікам пасля Артура Лясько. Сезон 2016 з-за траўмы Лясько пачынаў асноўным брамнікам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 разарваў кантракт са «Слуцкам» і неўзабаве стаў іграком «Іслачы», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка.
У снежні 2016 года вярнуўся ў «Гомель». У складзе роднага клуба пачаў сезон 2017 у якасці асноўнага брамніка. У ліпені 2017 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». Быў другім брамнікам дынамаўцаў пасля Жэрэмі Малерба, пазней, згуляўшы ў двух матчах, саступіў месца на полі Паўлу Паўлючэнку.
У пачатку 2018 года склад «Дынама» папоўніў брамнік нацыянальнай зборнай Аляксандр Гутар, і Рудзянок, не маючы магчымасці прабіцца ў склад, у сакавіку 2018 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Тарпеда». У складзе сталічнага клуба стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2018 года пакінуў «Тарпеда», а неўзабаве разарваў кантракт з брэсцкім клубам і перайшоў у расійскі «Армавір». У сезоне 2018/19 быў трывалым асноўным брамнікам каманды, а ў другой палове 2019 года стаў часцей заставацца на лаўцы запасных.
У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Армавір» і ў хуткім часе папоўніў склад мінскага «Дынама». Быў другім брамнікам мінчан пасля Максіма Плотнікава. У чэрвені 2020 года быў пераведзены ў дубль, у асноўную каманду больш не вяртаўся. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама».
У пачатку 2021 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр» і неўзабаве стаў іграком «Іслачы». Пачынаў сезон 2022 у якасці асноўнага брамніка каманды, аднак у красавіку атрымаў траўму і больш не з’яўляўся на полі. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач».
У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам». У 2022 годзе быў рэзервовым брамнікам, а ў сезоне 2023 замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог гродзенцам заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2024 года стаў трэніравацца з казахстанскім «Кызыл-Жарам» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды, аднак праз некалькі тыдняў пакінуў клуб.
У жніўні 2024 года далучыўся да гомельскага «Паперпрама».
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Армавір Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель