Соф’я Дзмітрыеўна Лі ( — ) — беларускі мастак. Заслужаны работнік культуры БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

С. Дз. Лі нарадзілася ў вёсцы Обаль (сучасны Сенненскі раён Віцебскай вобласці). У 1931 годзе скончыла Беларускі мастацкі тэхнікум у Віцебску.

У часы Вялікай Айчыннай вайны — сувязная і разведчыца, парторг партызанскага атрада «Перамога» брыгады «Полымя» Пухавіцкага раёна, член бюро Пухавіцкага падпольнага райкама партыі.

Член Беларускага саюза мастакоў (1946).

Творчасць У мастацкіх выставах удзельнічала з 1929 года. Працавала ў жанры пейзажа, тэматычнай карціны, нацюрморта.

Сярод работ С. Дз. Лі: карціны на тэмы партызанскага жыцця «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга», «Партызаны ў вёсцы» (1946), «У тыле ворага» (1967); пейзажы «Восень» (1949), «У пачатку верасня» (1958), «Нарач» (1968), «На Лепельшчыне» (1968); нацюрморты «Кветкі» (1948), «Гладыёлусы» (1954), «Кубак чэмпіёна» (1971) і інш. Сям'я Выйшла замуж за ваеннага лётчыка-выпрабавальніка — карэйца, які прыняў савецкае грамадзянства. У 1928 годзе нарадзіла сына Германа, праз 12 дзён пасля нараджэння сына муж загінуў у авіякатастрофеЛи Софья Дмитриевна.

Узнагароды Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975) ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны»

Літаратура Шалянкова І. М. Лі Соф’я Дзмітрыеўна //

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці Пухавіцкага раёна