Вячаслаў Яраслаўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў мінскім «Лакаматыве», потым гуляў у Малдове. Пасля вяртання ў Беларусь гуляў за розныя клубы Вышэйшай і Першай ліг.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным левым абаронцам. Пасля сезона 2012 быў выстаўлены жодзінскім клубам на трансфер, але ў выніку застаўся ў клубе, страціўшы месца ў асноўным складзе.

У жніўні 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію», дзе хутка замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам». У якасці асноўнага левага абаронцы дапамог віцебскаму клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2015 года, пакінуўшы «Віцебск», стаў іграком «Гарадзеі». У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон. У пачатку сезона 2016 звычайна выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. Сезон 2017 пачынаў у аснове, аднак пазней страціў месца ў складзе, заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею».

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні», але пазней далучыўся да «Ліды». Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак у маі атрымаў траўму і болей на полі не з’яўляўся. У кастрычніку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў лідскі клуб.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера Пасля зыходу з «Ліды» завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам. У пачатку 2020 года ўзначаліў дубль «Смалявічаў», а ў ліпені стаў памочнікам галоўнага трэнера ў асноўнай камандзе. Працаваў у клубе да канца 2020 года.

Дасягненні Чэмпіён Малдовы (3): 2004, 2005, 2006 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ-2 Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Шэрыф-2 Ціраспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі