Кітай: Дзяржавы Кітайская Народная Рэспубліка — дзяржава ва Усходняй Азіі, якая кантралюе Кантынентальны Кітай, Ганконг і Макаа. Рэспубліка Кітай — ціхаакіянская дзяржава, якая кантралюе Тайвань і прылеглыя астравы.
Тэрміны
Два Кітаі — тэрмін для апісання КНР і РК. Вялікі Кітай — тэрмін для апісання тэрыторыі Кантынентальнага Кітая, Рэспублікі Кітай, Ганконга і Макаа. Кантынентальны Кітай — тэрмін для апісання тэрыторыі КНР без Ганконга і Макаа. Палітыка аднаго Кітая — палітыка, паводле якога дзяржавы і арганізацыі могуць прызнаваць толькі ўрад КНР або толькі ўрад РК як прадстаўніка Кітая. Прынцып аднаго Кітая — прынцып, паводле якога абодва кітайскія ўрады прадстаўляюць народ Кітая (ляжыць у аснове Кансэнсусу 1992 у адносінах КНР і Тайваня).
Геаграфічныя назвы
Індакітай — паўвостраў у Паўднёва-Усходняй Азіі. Кітай — возера ва Украіне. Паўднёва-Кітайскае мора — паўзамкнутае мора ля берагоў Паўднёва-Усходняй Азіі. Усходне-Кітайскае мора — паўзамкнутае мора Ціхага акіяна паміж узбярэжжам Усходняй Азіі і астравамі Рукю і Кюсю.