Аляксей Казлоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнай школы «Мінска», з 2008 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда». З цягам часу замацаваўся на пазіцыі флангавага абаронцы. У сезоне 2013 года быў выцеснены адтуль Аляксеем Панкаўцом і Анры Хагушам і стаў гуляць на флангу паўабароны.

У студзені 2014 года перайшоў у «Белшыну», дзе замацаваўся ў аснове. Звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як правы абаронца ці левы паўабаронца.

Па заканчэнні сезона 2014 меў намер пакінуць Бабруйск. У студзені 2015 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Жэтысу», аднак беспаспяхова. У выніку ў лютым вярнуўся ў «Белшыну» і пачаў у клубе сезон 2015. У сезоне 2015 заставаўся асноўным абаронцам каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы.

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт. У складзе дынамаўцаў, аднак, амаль не гуляў, прапусціўшы большую частку сезона 2016 з-за траўмы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.

У студзені 2017 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана». Пачынаў сезон у якасці асноўнага іграка каманды, выступаў у якасці левага або правага абаронцы, у другой палове сезона з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона пакінуў «Нафтан» і ў пачатку 2018 года далучыўся да «Оршы», якую пакінуў у жніўні таго ж года.

У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да 2 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Ігрок алімпійскай зборнай Беларусі на Алімпіядзе 2012, дзе правёў усе 3 матчы.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 Д3 Змена-2 7 0 2006 Д3 Змена 24 5 2007 Д1 Мінск 5 0 2008 Д1 Тарпеда 14 0 2009 (1) Д1 Тарпеда 1 0 2009 (2) Д2 СКВІЧ 8 0 2010 Д1 Тарпеда 26 0 2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ 28 0 2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ 27 0 2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ 22 2 2014 Д1 Белшына 29 4 2015 Д1 Белшына 20 2 2016 Д1 Дынама 4 0 2017 Д1 Нафтан 19 1 2018 (1) Д2 Орша 12 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года