«Сатурн» () — амерыканская прэмія, якая ўручаецца Акадэміяй навуковай фантастыкі, фэнтэзі і фільмаў жахаў (). Уручаецца з 1972 года па выніках галасавання членаў Акадэміі. Заснавальнік прэміі — доктар Дональд А. Рыд (1935—2001). Спачатку звалася «Залаты скрутак» . Нароўні з прэміямі кінафестывалю фантастычнага кіно Fantasporto, МКФ у Жэрармеры і у Аварыазе, прэмія «Сатурн» карыстаецца папулярнасцю сярод прыхільнікаў фантастыкі ў кіно. З 1991 года прэмія ўручаецца і за тэлевізійныя серыялы, а з 2000 гадоў яшчэ і за DVD рэлізы.

Намінацыі

Кінастужка Найлепшы навукова-фантастычны фільм () Найлепшы фільм-фэнтэзі () Найлепшы фільм жахаў () Найлепшы прыгодніцкі фільм, баявік ці трылер () Найлепшы анімацыйны фільм () Найлепшы фільм на замежнай мове () Найлепшы кінаакцёр () Найлепшая кінаактрыса () Найлепшы кінаакцёр другога плана () Найлепшая кінаактрыса другога плана () Найлепшы малады акцёр ці актрыса () Найлепшая рэжысура () Найлепшы сцэнарый () Найлепшая музыка () Найлепшыя касцюмы () Найлепшы грым () Найлепшыя спецэфекты ()

Тэлебачанне Найлепшы тэлесерыял, зроблены для тэлетрансляцыі () Найлепшы тэлесерыял, зроблены для кабельнага тэлебачання () Найлепшая тэлепастаноўка () Найлепшы тэлеакцёр () Найлепшая тэлеактрыса () Найлепшы тэлеакцёр другога плана () Найлепшая тэлеактрыса другога плана () Найлепшая гасцявая роля ў тэлесерыяле ()

Хатняе відэа Найлепшае DVD-выданне фільма () Найлепшае спецыяльнае DVD-выданне () Найлепшае DVD-выданне класічнага фільма () Найлепшы DVD-зборнік () Найлепшае DVD-выданне тэлесерыяла () Найлепшае DVD-выданне класічнага тэлесерыяла ()

Адмысловыя ўзнагароды За Уклад у Кіно За Візіянерства За Дасягненні ў Кар’еры

Гл. таксама Fantasporto

Спасылкі Афіцыйны сайт прэміі «Сатурн»

Катэгорыя:Кінапрэміі ЗША Катэгорыя:Тэлевізійныя прэміі ЗША