left|200px|thumb|Оскар II на марцы Швецыі 1885 года Оскар II (, — ) — кароль Швецыі ў 1872—1907 гадах з дынастыі Бернадотаў, сын Оскара I і Жазэфіны Лейхтэнбергскай. Уступіў на прастол пасля брата Карла XV, які не пакінуў сыноў. У апошнія гады па стане здароўя фактычна ўлада знаходзілася ў руках кронпрынца, будучага караля Густава V. Меў чын германскага грос-адмірала (13 ліпеня 1905).
Апошні шведскі кароль Нарвегіі (1872—1905); у 1905 асабістая унія Швецыі і Нарвегіі скасавана, і нарвежцы абралі на прастол прынца Карла Дацкага, які прыняў імя Хокан VII. Хокан VII прыпадаў траюрадным пляменнікам Оскару (сын дачкі Карла XV).
Сям’я З 1857 года Оскар быў жанаты з Сафіяй Насау-Вайльбург (1836—1913), ад якой у яго было чацвёра сыноў: Густаў V (1858—1950), кароль Швецыі Оскар (1859—1953), герцаг Готландскі, Граф Бернадот Візбаргскі Карл (1861—1951), герцаг Вестэргётландскі Яўгеній (1865—1947), герцаг Нерке, быў адным з самых вядомых шведскіх мастакоў.
Літаратура Elgklou, Lars: Bernadotte-suvun tarina. Suom. Suom. Salmenoja, Margit. Salmenoja, Margit. Hämeenlinna: Arvi A. Hämeenlinna: Arvi A. Karisto Oy, 1981. ISBN 951-23-1749-4. Karisto Oy, 1981. ISBN 951-23-1749-4.
Катэгорыя:Каралі шведскія Катэгорыя:Каралі нарвежскія Катэгорыя:Бернадоты Катэгорыя:Кавалеры ордэна Нарвежскага льва Катэгорыя:Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Асобы на марках