Сяргей Мікалаевіч Ру́мас (, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь (2018—2020). У 2011—2019 гадах старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».
Біяграфія Нарадзіўся 1 снежня 1969 года ў Гомелі. Бацька — Мікалай Піліпавіч Румас (1947—2001), эканаміст, працаваў у фінансавых і кантрольна-рэвізійных органах, з 1976 года — у цэнтральным апараце Міністэрства фінансаў БССР, з 1990 года — першы намеснік Міністра фінансаў. Маці — Вольга Лявонцеўна Румас (Чорная), эканамістка, працавала выкладчыцай у Мінскім фінансава-эканамічным каледжыСем фактаў пра новага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса.
У 1990 годзе скончыў Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае вучылішча па спецыяльнасці «фінансавае забеспячэнне войскаў», у 1995 годзе — Акадэмію кіравання пры Кабінеце міністраў Беларусі па спецыяльнасці «арганізацыя і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасці». Кандыдат эканамічных навук.
Прафесійны банкір. Пачынаў кар’еру яшчэ за савецкім часам. У прыватнасці, працаваў у спецупраўленні пры беларускай канторы Дзяржбанка СССР, якое займалася фінансаваннем Беларускай ваеннай акругі, і даслужыўся да звання капітана. Пазней некаторы час правёў у камерцыйных банках, пакуль не перайшоў у Беларусбанк. 22 верасня 2005 года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Сяргея Румаса старшынёй праўлення ААТ «Белаграпрамбанк».
З 22 красавіка 2011 года — старшыня Беларускай федэрацыі футбола.
28 снежня 2010 года прызначы намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі. Адказваў за эканамічны блок пытанняў. На гэты час прыпаў моцны валютны і фінансавы крызіс. Румас нярэдка адзначаўся прапановамі ў духу рыначнай эканомікі, але яны рэдка бывалі рэалізаваныяСяргей Румас больш не віцэ-прэм’ер.
31 ліпеня 2012 года звольнены з пасады намесніка прэм’ер-міністра. Атрымаў прызначэнне на пасаду старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».
10 кастрычніка 2017 года ўвайшоў у склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кансультатыўнага органа пры Прэзідэнце Рэспублікі БеларусьСостав и полномочия Совета по развитию предпринимательства обновлены.
На чале ўрада 18 жніўня 2018 года прызначаны на пасаду Прэм’ер-міністра БеларусіРумас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры. Паводле шэрагу экспертаў, да атрымання згоды Палаты прадстаўнікоў на гэтае прызначэнне, як таго патрабуюць артыкулы 84 і 106 Канстытуцыі, мог лічыцца толькі выконваючым абавязкі прэм’ер-міністраhttps://nashaniva.by/?c=ar&i=214605http://belisrael.info/?p=16351. Згода Палаты прадстаўнікоў на гэтае прызначэнне была атрымана 5 кастрычніка 2018 г., 105 дэпутатаў галасавалі «за», 1 — «супраць».
Прадстаўляючы 31 кастрычніка 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў праграму дзейнасці ўрада на 2018—2020 гады, Сяргей Румас заявіў, што галоўная задача — павышэнне жыццёвага ўзроўню беларусаў. У дзесяць топ-задач, як іх акрэсліў Сяргей Румас, уваходзяць развіццё прадпрымальніцкага асяроддзя і стварэнне камфортных умоў вядзення бізнесу, апераджаючае развіццё сферы паслуг, фарміраванне ІТ-краіны і маштабная лічбавізацыя ўсёй эканомікі, правядзенне эфектыўнай бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыцы, забеспячэнне ўстойліва нізкага ўзроўню інфляцыі, эфектыўнае кіраванне дзяржаўнай уласнасцю, актывізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці, удасканальванне інвестыцыйнай палітыкі, зніжэнне міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі і забеспячэнне дастойных умоў жыцця насельніцтва і аплаты працыzviazda.by.
На перыяд, калі Сяргей Румас узначальваў урад, прыпалі вострыя эканамічныя канфлікты з Расіяй, у т.л. канфлікт вакол падатковага манеўру Расіі і расійска-беларускі нафтавы канфлікт (2020). Адбылося «прасяданне» эканомікі праз пандэмію каранавірусу.
Пасля 2020 У лютым 2023 года Румас трапіў у чорны спіс Украіны.
Сям’я Жонка — Жанна Леанідаўна Румас, урач-стаматолагСергей Румас. Мае чацвёра сыноў (Валерый, Максім, Сяргей, Філіп).
Узнагароды медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» .
Паходжанне прозвішча Прозвішча мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені Ru-masas. Падобнага ўтварэння літоўскі тапонім Tumasonys, ад Tu-masas.
З іншага боку, ёсць сугучнае украінскае слова румса — «плакса», румсати — «плакаць»Б. Д. Гринченко. Словарь украинского языка. Т. IV. Киев, 1909. С. 87, 91., рускае дыялектнае слова румсать — «раўці, плакаць»В. И. Даль. Толковый словарь живого великорусского языка. Ч. 4. Москва, 1866. С. 102..
Літаратура Сяргей Румас назначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі // «Звязда» № 254 (26862) 29 снежня 2010
Спасылкі
Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»
Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь