thumb|Юстэн Таўэр у 2004 годзе

Юстэн Таўэр () — лонданскі небаскроб, які знаходзіцца на Юстэн Роўд 286 блізка ад скрыжавання з Тотэнхэм Корт Роўд і на паўднёвы ўсход ад Рыджэнтс-парк. У гэтым будынку размешчаны офісы такіх кампаній, як Santander, JP Morgan, Atos Origin, Elexon і шэрагу іншых. Галоўным архітэктарам небаскроба лічыцца Сідней Кей. Юстэн Таўэр са сваім захклённымі сценамі з'яўляецца прыкладам міжнароднага стылю небаскробаў. Вышыня 36-павярховага будынка — 124 метра.

Спасылкі

Сайт небаскроба

Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 100 да 149 метраў Катэгорыя:Небаскробы Лондана