Шкала́ (ад — лесвіца) — сістэма пераменных велічынь ва ўзыходным і сыходным парадку, прынятых для вымярэння або ацэнкі пэўнай якасці, уласцівасці. Часта таксама ўжываецца ў больш вузкім значэнні — як частка адліковага прыстасавання вымяральнай прылады ў выглядзе сукупнасці метак і прастаўленых побач з імі лічбаў або іншых сімвалаў, якія адпавядаюць значэнням велічыні, што вымяраецца.
У вымяральных прыладах У вымяральных прыладах шкала складаецца з метак — пунктаў, штрыхоў або іншых знакаў, размешчаных у пэўнай паслядоўнасці. Дзяленні шкалы могуць размяшчацца па акружнасці, дузе або прамой лініі. Паводле характару дзяленняў шкала можа быць раўнамернай, квадратычнай, лагарыфмічнай.
Адной з характарыстык шкалы з'яўляецца цана дзялення — рознасць значэнняў велічыні, што адпавядаюць дзвюм суседнім адзнакам шкалы. Для адліку доляў дзяленняў асноўнай шкалы выкарыстоўваюць ноніус — дапаможную шкалу вымяральнай прылады.
Прыклады шкал Да шкал як сістэм велічынь або ацэнкі належаць, напрыклад, тэмпературныя шкалы, шкалы цвёрдасці паводле Роквела, Вікерса і Брынэля.
Асобны прыклад — шкала электрамагнітных хваль, у якой паслядоўна падаюцца значэнні даўжынь хваль або частот электрамагнітнага выпрамянення. Паводле гэтай шкалы вылучаюць радыёхвалі, інфрачырвонае выпрамяненне, бачнае святло, ультрафіялетавае выпрамяненне, рэнтгенаўскае выпрамяненне і гама-выпрамяненне.
У метэаралогіі выкарыстоўваецца шкала Бофарта — шкала для ацэнкі сілы ветру ў балах паводле яго ўздзеяння на наземныя прадметы або паводле хвалявання на моры.
Некаторыя распаўсюджаныя шкалы Тэмпературныя шкалы розных краін і часоў (Цэльсія, Фарэнгейта, Кельвіна і інш.) Шкала Рыхтара — шкала інтэнсіўнасці землетрасенняў. Шкала Бофарта — шкала хуткасці ветру. Шкала Моаса — шкала цвёрдасці мінералаў. Шкала Кінсі — шкала ацэнкі сексуальнай арыентацыі. Шкала Фуджыты — шкала для класіфікацыі тарнада.
Гл. таксама Вымярэнне Вымяральны прыбор Метралогія Ноніус Тэмпературная шкала Электрамагнітны спектр Штангенцыркуль
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Метралогія Катэгорыя:Шкалы Катэгорыя:Вымяральныя прыборы Катэгорыя:Адзінкі вымярэння
! ! Катэгорыя:Якасць прадукцыі