IQ48 — беларускі музычны гурт з Мінску.
Гісторыя Гурт IQ48 утварыўся ў 2000 годзе. Першапачаткова калектыў складаўся з двух вакалістаў, якія чыталі рэп пад жывы акампанемент гітары і драм-машыны, а ў 2002 годзе гурт папоўніўся ударнікам, басістам і саксафаністам. Змянілася і музыка калектыву: IQ48 зайгралі мілагучную сумесь рока, хіп-хопу, ска і фанка. Гурт стаў не абмяжоўваць сябе стылістычнымі рамкамі, іграючы розную музыку. Прыблізна ў гэты ж перыяд нарадзіўся і знакаміты слоган калектыву «IQ48 — здаровыя лосі!». Адначасова з гэтым гурт прынцыпова і канчаткова перайшоў на беларускую мову выканання песень. У новым амплуа IQ48 сталі пераможцамі рок-фестывалю «Басовішча-2003» (Польшча), паклаўшы пачатак сваім штогадовым выступам на гэтай пляцоўцы. У 2008 годзе IQ48 выступалі на «Басовішчы» ўжо ў якасці хэдлайнераў.
У перыяд 2003—2004 гадоў гурт нечакана пакінулі саксафаніст Іван Зуеў і другі вакаліст Фрэйд (псеўданім Паўла Зыгмантовіча), які, будучы салістам, яшчэ і пісаў тэксты. Музыканты вырашылі не шукаць Фрэйду замены і адзіным вакалістам застаўся Аляксандр Ракавец, месца ж саксафаніста заняў Дзяніс Дзеравенка (ex- Meduza).
У 2004 годзе гурт IQ48 перамог у конкурсе на лепшы гімн чэмпіёна Беларусі па футболе — каманды «Шахцёр». У гэтым жа годзе гімн быў запісаны і выкананы на ўшанаванні чэмпіёнскага клуба.
У 2005 годзе кампанія «West Records» выдала дэбютны альбом IQ48 пад назвай «Вар'яты». Крытыкі адзначылі запіс як адзін з найлепшых у беларускай альтэрнатыўнай музыцы таго часу, а такія песні, як «Таполі», «Выйсце» і «Карыда» разышліся па масе зборнікаў-кампіляцый і хіт-парадаў. Па выніках сезону 2005—2006 гадоў кампазіцыя «Выйсце» з альбома «Вар’яты» заняла 2-е месца ў конкурсе на званне «песня года» беларускага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў».
Перыяд з 2005 па 2006 год гурт правёў, удзельнічаючы ў розных музычных фестывалях як у Беларусі, так і за мяжой (Польшча, Украіна, Прыбалтыка). У 2006 годзе ў Польшчы быў зняты кліп на песню «Святло ў цемры», які трапіў у ратацыю на польскім тэлебачанні. 15 верасня 2006 года гурт «IQ48» выступіў разам з гуртам «Zet» у клубе «Юла». У 2007 годзе з’явіўся кліп на песню «Карыда» (вытворчасць польскай «TV Working Studios»). Улетку таго ж года на фестывалі «Be2gether» гурт «IQ48» выступіў на адной сцэне з сусветнымі зоркамі: Morcheeba, Bloodhound Gang і Therapy. Увесну 2008 года ў рамках беларуска-польскага фестывалю «Solidarny z Białorusią» гурт выступіў перад 15 тысячамі гледачоў, атрымаўшы захопленыя водгукі ў польскай прэсе і на тэлебачанні. Той жа вясной быў зняты яшчэ адзін відэакліп на песню «Гэй, наперад!», пасля чаго гурт у Мінску прыступіў да запісу свайго другога альбому. Праца ў студыі перамяжоўвалася ўдзелам у канцэрце найлепшых рок-калектываў Беларусі на ўкраінскім фесце «Be Free», а таксама ў горадзе Гуляйполе разам з гуртамі «Бумбокс» і «Zdob și Zdub», чым заслужыла любоў і ўкраінскіх слухачоў.
Другі альбом IQ48 атрымаў назву «Героі!» паводле адной з песень кружэлкі і быў выдадзены кампаніяй «West Records». Рэліз адбыўся 17 лістапада 2008 года, а 12 снежня ў адным з найбуйнейшых мінскіх клубаў прайшла яго прэзентацыя. Канцэрт трансляваўся інтэрнэт-радыёстанцыяй «NETradio» у сусветнай сетцы. Альбом IQ48 «Героі!» па выніках продажаў лэйбла ўвайшоў у пяцёрку лепшых.
Гурт актыўна працаваў адначасова над дзвюма канцэртнымі праграмамі.
У 2009 годзе з гурту сышоў саксафаніст Дзяніс Дзеравенка, замест саксафону ў гурт увялі другую гітару, на якой стаў іграць Павел ЯноўскіНапярэдадні «Рок-каранацыі» гурт IQ48 памяняў саксафон на другую гітару — euroradio.fm. Таксама ў сувязі з пераездам у Польшчу ўвесну з гурту сышоў Кастусь Калеснікаў, замест якога прыйшоў Юрый Жухараў, з верасня 2009 года пачаўшы іграць у гурце. З ім гурт выступіў 20 лістапада 2009 на 10-годдзі гурту «:B:N:»Шчырая душа гурта IQ48 — navokal.com . 9 чэрвеня 2009 года гурт выступіў у супольным канцэрце разам з Band A, Vinsent, Rahis у клубе «Графіці».
У 2009 годзе на студыі Паўла Яноўскага «Таксафон» гурт запісаў акустычную праграму, запрасіўшы Уладзіслава Плюшчава (Крамбамбуля) падыграць на бас-гітары. У лістападзе 2009 года IQ48 прапанавалі ў сеціве акустычны альбом «Зрабі сам. Акустыка»«Зрабі сам. Акустыка» — IQ48 прэзентаваў у Сеціве свой першы unplugged — Беларускае Generation Y ў аўдыё і відэа-версіях. Кліп на песню «Карыда» атрымаў 2-ю прэмію ў «Кліп-марафоне 2009»Абраныя найлепшыя беларускія кліпы. Тузін Гітоў .
У красавіку 2010 года гурт разам з «NETradio» выпускае новы сінгл «Просты хлопец», у які ўвайшлі дзве новыя песні «Просты хлопец» і «Я памёр», у запісу якіх прымаў удзел Юрый ЖухараўГурт IQ48 стаў камунай і рыхтуе новы альбом | Experty.by — белорусская музыка. У маі 2010 года яго выключылі са складу гурта. На яго месца прыйшоў былы ўдзельнік «Крамбамбулі» Уладзіслаў Плюшчаў.
27 чэрвеня 2010 года на канале «СТБ» было паказана тэлевізійнае шоу «Зорны рынг», у якім прымаў удзел гурт IQ48. Шоу запісалі яшчэ вясною. IQ48 змагаліся за глядацкія сімпатыі з Аляксандрай ГайдукГруппа «IQ48»: Если в космос, то только с Солодухой! .
У лістападзе 2011 года выйшаў новы альбом «HMR»IQ48 «HMR» (+аўдыё) / Experty.by (перавыдадзены ў 2012).
Далей музыканты зрабілі паўзу ў дзейнасці, якую аднавілі ў 2016 годзе. Гэтым годам яны выдалі сінгл «Зброя»Гурт IQ48 прэзентуе «Зброю» (+слухаць/+спампаваць) / Experty.by і чацвёрты студыйны альбом «Трымай свой час»IQ48 «Трымай свой час» (+аўдыё) / Experty.by. Пасля прэзентацыі дыска 18 снежня ў клубе TNT з IQ48 сышоў адзін з яго заснавальнікаў Яўген Бузоўскі. Як паведаміў Аляксандр Ракавец, з гэтага моманту гурт знаходзіцца на паўзеГітарыст Яўген Бузоўскі сыйшоў з IQ48 / Experty.by.
Дыскаграфія Альбомы Сорок восемь попугаев (дэма, 2001) Вар'яты (2005) Героі! (2008) Зрабі сам. Акустыка (2009) HMR (2011) Трымай свой час (2016)
Сінглы Просты хлопец (2010) Зброя (2016)
Удзел у зборніках Hardcoreманія: чаду! (2002) — «Мой клён» Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003) — «Кумба» Наша музыка 1 (2003) — «Таполі» Прэм'ер Тузін 2005 (2005) — «Выйсьце», «Карыда» Дыхаць! (2006) — «Сьвятло ў цемры» Прэм'ер Тузін 2006 (2006) — «Сьвятло ў цемры» Песьні свабоды-3 (2007) — «Схаванае сэрца» Басовішча XVII (2007) — «Схаванае сэрца» Прэм'ер Тузін 2007 (2008) — «Схаванае сэрца» НезалежныЯ (2008) — «Гэй, наперад!» Басовішча XVIII (2008) — «Марсіяне» Дзень студэнта (2009) — «Дзеўкі каліну ламалі» (feat. «Джамбібум») Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Vyjście» Жалуды (2013) — «Дай сілы!» (feat. Vinsent) Відэакліпы «Сьвятло ў цемры» («Белсат», 2007) «Гэй, наперад!» («Белсат», 2007)
Удзельнікі Аляксандр Ракавец: спеў Антон Мацулевіч: ударныя (ад 2001) Павел Яноўскі: гітара (ад 2009) Уладзіслаў Плюшчаў: бас-гітара (ад 2010)
Літаратура
Былыя ўдзельнікі Кастусь Калеснікаў: бас-гітара (да 2009) Павел «Фрэйд» Зыгмантовіч: спеў, тэксты (да 2004) Іван Зуеў: саксафон (2001—2004) Дзяніс Дзеравенка: саксафон (2004—2009) Юра Жухараў: бас-гітара (верасень 2009 — май 2010) Яўген «Бузза» Бузоўскі: гітара (2000 — 2016)
Спасылкі Старонка гурта на Last.fm IQ48 на Басовішчы-2008 IQ48 на Басовішчы-2007 Мір. Май. IQ48: «здаровыя лосі» пішуць новы альбом IQ48 на фестывалі Be2gether КУЛЬТурныя людзі: Саша Ракавец з IQ48
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2000 годзе