Сяргей Анатолевіч Мартынаў (нар. , Вярэя, Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі спартсмен (кулявая стральба). Алімпійскі чэмпіён, удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў.

Бронзавы прызёр Алімпіяд 2000 і 2004. Чэмпіён свету 2006 і 2010. Алімпійскі чэмпіён 2012 у стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі з 50 метраў у становішчы лежачы.

Заслужаны майстар спорту Беларусі. 6 разоў на працягу 15 гадоў паўтараў абсалютны сусветны рэкорд (600 ачкоў) у стральбе з вінтоўкі на 50 м са становішча лежачы (1997, 1998, 2000, 2005, 2006, 2012).

Займаўся ў Брэсце ў будынку СШ № 12.

Чэмпіён свету ў камандным заліку (Масква, Расія, 1990 г. ВМ; Мілан, Італія 1994 УП). Срэбны прызёр ў камандным заліку (Заграб, Харватыя, 1989 г. УП).

Чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (Брно, Чэхія, 1993 г. ВМ), у асабістым заліку (Фінляндыя, 1990 г. ВМ).

Уладальнік Кубка свету (1989, 2000 г. ВМ).

Чэмпіён ІХ Спартакіяды народаў СССР (Масква, 1987 г.) ў асабістым заліку (УП) і бронзавы прызёр ў асабістым заліку (ВМ).

Мартынаў на летніх Алімпійскіх гульнях Дысцыпліна 1988 1992 1996 2000 2004 2008 2012 Вінтоўка са становішча лежучы, 50 м — — 6-ы 598+101,6 Выява:Bronze medal icon.svg 598+102,3 Выява:Bronze medal icon.svg 596+105,6 8-ы 595+103,3 Выява:Gold medal icon.svg 600+105,5 Вінтоўка з 3 становішчаў, 50 м — — 8-ы 1166+97,9 9-ы 1164 29-ы 1152 34-ы 1156 — Пнеўматычная вінтоўка, 10 м 14-ы 588 — — — — — —

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Стралкі СССР Катэгорыя:Стралкі Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па стралковым спорце Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па стральбе Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь