Беларускае аб'яднанне ў Вікторыі (аддзел Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі). Створана ў маі 1950 г. ў Мельбурне (Вікторыя) на сходзе беларусаў, удзельнікаў Беларускага клуба.

Дзейнасць Наладжванне нацыянальных мерапрыемстваў, папулярызацыя беларускай культуры сярод аўстралійцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Аб'яднанне ў супрацоўніцтве з Беларускім аб'яднаннем у Аўстраліі (Сідней) выдавала Інфармацыйны бюлетэнь Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі «Новае Жыцьцё» (у 1952 — 1956(?) гг. входзіў у Мельбурне).

Пры Аб'яднанні быў створаны Жаночы камітэт, а таксама ў супрацоўніцтве з арганізацыямі прыхільнікаў Рады БНР — беларуская школа і Камітэт набыцця Беларускага дому.

Беларускае аб'яднанне ў Вікторыі спыніла сваё існаванне з сувязі з стварэннем у 1963 г. агульнай арганізацыі беларусаў у Мельбурне Беларускага цэнтральнага камітэта ў Вікторыі.

Старшыні Янка Кудрук 1950 — ?

Вядомыя члены ўправыУправа рэгулярна пераабіралася Павел Гуз, Адам Жураўлевіч, Сяргей Розмысл, Уладзімір Сідлярэвіч і інш.

Літаратура Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. – 468 с., арк. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). – С. 445 — 446. — ISBN 985-6730-79-1.

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Аўстраліі Катэгорыя:Беларусы ў Мельбурне Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1950 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1963 годзе Катэгорыя:1950 год у Аўстраліі