Allison Transmission, Inc. — амерыканская кампанія па вытворчасці аўтаматычных каробак перадач і гібрыдных сілавых установак.
Заснавана ў 1915 годзе.
Па некаторых ацэнках кампаніі належыць каля 75-80 % рынку аўтаматычных трансмісійЧасопіс Камерцыйны транспарт, № 7 (91) лістапад 2011 г.
Гісторыя Заснавана 14 верасня 1915 Джэймсам А. Алісанам у Індыянапалісе (штат Індыяна, ЗША) як Speedway Team Company, якая займалася распрацоўкай аўтамабіляў, а таксама абслугоўваннем гоначнай трасы Indianapolis Motor Speedway.
З пачаткам Першай сусветнай вайны пачынае вырабляць гусенічныя цягачы і кампаненты танкаў: кампрэсары наддзімання, рэдуктары, гусеніцы. Праз пяць гадоў кампанія атрымлівае назву Allison Engineering Company. Пасля пераключаецца на авіяцыйныя і суднавыя рухавікі магутнасцю да 425 к.с., рэдуктары і генератарныя ўстаноўкі.
У 1929 годзе Allison уваходзіць у склад карпарацыі General Motors, дзе працягвае вытворчасць рухавікоў, а таксама застаецца пастаўшчыком трансмісій для танкаў і іншай гусенічнай тэхнікі.
Пасля Другой сусветнай вайны пераходіць да вытворчасці камерцыйных трансмісій. Першая аўтаматычная трансмісія была выраблена ў 1946 годзе.
У жніўні 2007 года за 5,7 млрд долараў набытая і .
Прадукцыя thumb|Allison hybride EP50-transmission Кампанія Allison Transmission — вытворца аўтаматычных каробак перадач для камерцыйнага транспарту дарожнага і пазадарожнага прызначэння. Вытворчая гама ўключае 12 асноўных тыпаў прадукцыі.
У ліку спажыўцоў прадукцыі прыкладна 250 аўтамабільных і машынабудаўнічых заводаў.
Сярод спажыўцоў такія вытворцы тэхнікі, як:
Renault Truck Volvo Scania Iveco КамАЗ
Каробкі перадач кампаніі выкарыстоўваюць і беларускія вытворцы: БелАЗ, МАЗ, МЗКЦ.
Мадэльны шэраг
Прадукцыя Allison Transmission падзелена на серыі:
1000 Series 2000 Series 2400 Series 2000 MH 3000 MH 4000 MH AT545 B300 B400 B500 DP8000 HD4060 HD4560 M5610 M6610 M9600 MD3060 MD3066 MD3560 MT643 MT653DR S5610 S6610 S9600 S9800
Сферы ўжывання
Грузавыя аўтамабілі (развазная, смеццепрыбіральная, будаўнічая, пажарная і аварыйна-выратавальная тэхніка), аўтобусы, пазадарожная тэхніка, вайсковая тэхніка, а таксама абсталяванне для энергетынай і горна перапрацоўчай галін.
АКП Allison не ўжываюцца на легкавых і легкіх камерцыйных аўтамабілях менш за 5,5 тон поўнай масы.
Спасылкі http://www.allisontransmission.com/ — Афіцыйны сайт Трансмиссия Allison. История развития — от судовых двигателей до гибридного привода // mpark.pro
Катэгорыя:Вытворцы аўтамабільных кампанентаў Катэгорыя:Кампаніі ЗША