Скрыплі́ца (, ) — аграгарадок (раней вёска) у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, на рацэ Скрыпліца (прыток Добасны). Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Кіраўск, за 85 км ад Магілёва, за 43 км ад чыгуначнай станцыі Беразіна. Каля аграгарадка вадасховішча Скрыпліца.

Гісторыя Скрыпліца ўпершыню ўпамінаецца ў 1760 годзе, паселішча старавераў. У Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні.

У 1850 годзе слабада Скрыпліца ў складзе маёнтка Качэрыцы (Качэрычы) Бабруйскага павета, уласнасць фон Гоера. Бальшыня жыхароў займалася земляробствам у маёнтку. Пасля 1861 года ў Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. У лютым 1867 года 80 вяскоўцаў палявалі без дазволу ў памешчыцкім лесе. 1 сакавіка 1867 года было аказана супраціўленне пры дазнанні аб самавольным паляванні. У канцы 1891 года вяскоўцы адмовіліся ад выплаты выкупных плацяжоў. Паводле перапісу 1897 года была карчма.

У чэрвені 1908 года сяляне вёскі Скрыпліца ўступілі ў сутычку з лясной аховай памешчыка Булгака, у выніку сутычкі трое сялян былі параненыя і адзін загінуў.

У сярэдзіне лістапада 1917 года тэрыторыя ўзята пад кантроль бальшавікамі С. 17.. З сярэдзіны студзеня 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У канцы лістапада 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў адкрыта 4-гадовая школа і гурток ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Памяць Ільіча».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1943 годзе пад нямецкай акупацыяй дзейнічала пачатковая школаДАМВ, ф. 866, воп. 1, спр. 2.

Да 4 чэрвеня 1965 года Скрыпліца ўваходзіла ў склад Баравіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..

Насельніцтва 1850 год — 24 двары, 217 жыхароў 1897 год — 117 двароў, 696 жыхароў 1909 год — 123 двары, 707 жыхароў 1917 год — 124 двары, 666 жыхароў, з іх 652 беларусы і 14 яўрэяў 1959 год — 644 жыхары 1970 год — 796 жыхароў 1986 год — 233 двары, 702 жыхары 2001 год — 192 двары, 578 жыхароў 2002 год — 203 двары, 547 жыхароў 2009 год — 394 жыхары 2019 год — 305 жыхароў

Інфраструктура На 2007 год былі дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-108. Выданне 1981 года.

Спасылкі Скрыпліца // Сайт Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Скрыпліцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кіраўскага раёна