Павел Паўлавіч Санковіч (нар. , , БССР, СССР) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Грамадская дзейнасць 18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .

Дасягненні Бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы 2011 на «кароткай вадзе» на дыстанцыі 100 м на спіне. Срэбраны прызёр Чэмпіянату Свету 2008 сярод юніёраў на дыстанцыі 50 м на спіне, бронзавы прызёр Чэмпіянату свету 2008 сярод юніёраў на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Рэкардсмен Беларусі на дыстанцыі 50 м і 100 м на спіне, 100 м батэрфляем.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыях 100 м батэрфляй (34 месца з 43-х) і 100 м на спіне (18 месца з 43-х)Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол.

Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2014 года на дыстанцыі 100 м батэрфляемСписочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2015 год.

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету на кароткай вадзе 2016 года на дыстанцыі 50 м на спіне і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м.

Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем. Срэбраны прызёр у камбінаванай эстафеце 4 × 100 м. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м на спінеВынікі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні 2016 .

Спасылкі

Катэгорыя:Плыўцы Беларусі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры чэмпіянату Беларусі па плаванні Катэгорыя:Срэбраныя прызёры чэмпіянату Беларусі па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па плаванні Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года