По́лацк (), часам По́лацак — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Полацкага раёна, на рацэ Дзвіна пры ўпадзенні ў яе ракі Палата. Знаходзіцца непадалёк ад Наваполацка, за 100 км ад Віцебска. Вузел чыгунак, лініі на Маладзечна, Віцебск, Невель (Расія), Даўгаўпілс (Латвія) і аўтамабільных дарог.
Назва Назва Полацка — ад назвы ракі Палата. На думку У. Тапарова і В. Жучкевіча, назва звязаная з балцкай асновай pal, palte ці paltis «балота», «лужа», «дажджавы ручай»В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 301.В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163.. На думку С. Роспанда, назва Палата паходзіць ад праславянскай асновы *pol-t-, якая адносілася да асновы *pol- «поле»С. Роспонд. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. Москва, 1972. С. 23..
Назва ўтвораная з дапамогай утваральніка -ск-. Зусім рэльефная гэтая словабудова ў раннім летапісным запісе «Полотескъ». Засведчаныя таксама формы Полоцк, Полоцъкъ, Полотскъ, Полтескъ, Плтескъ, Полческъ, у нямецкіх хроніках Плоцэке, у скандынаўскіх сагах і іншай літаратуры Pallteskiuborg, Palteskia (Pal(l)teskja, Paltisca).
Варыянт Полацак не тлумачыцца праз фанетычныя законы беларускай мовы і на працягу стагоддзяў практычна не выходзіў за межы вуснага ўжытку. Пачатак яго пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст. Форма Полацак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 1920-х гадах, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А. І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР.
У наш час па-ранейшым дамінуе форма на -цк, хоць у асобных выданнях і цяпер ужываецца варыянт Полацак.
Гісторыя
Заснаванне Упершыню Полацк згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862—865 гг. Але гэтая дата, відаць, не вельмі дакладная, бо летапіс пісаўся праз 200—250 гадоў пасля падзей. Звычайна першую згадку Полацка звязваюць з паведамленнем «В лето 6370 и прия власть Рюрик, и раздал мужем своим грады, овому Полотеск, овому Ростов, другому Белоозеро…», але гэта, відаць, устаўка пазнейшага летапісца, бо ў IX ст. яшчэ не існавала Растова (з’явіўся ў канцы X ст.), які тут згадваецца разам з Полацкам. Іпацьеўскі летапіс паказвае Рурыка і яго «мужоў» у якасці заснавальнікаў гарадоў:
Верагоднае ўпамінанне Полацка датычыць паходу на палачан, паводле «Аповесці мінулых гадоў», кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра, які адбыўся ў тыя ж 862—865 гады «Того же лета воеваша Асколд и Дир Полочан и много зла сътвориша».
Але дзе знаходзіўся Полацк у IX ст., летапісы не паведамляюць. Адказ на гэта пытанне паспрабаваў даць беларускі археолаг А. М. Ляўданскі, які ў 1928 заклаў некалькі шурфоў на гарадзішчы. У выніку раскопак ім былі знойдзены археалагічныя матэрыялы, у першую чаргу ляпная кераміка IX—X стст. Гэта дазволіла яму зрабіць выснову, што старажытны Полацк знаходзіўся на гарадзішчы. З высновай А. М. Ляўданскага пагадзіліся вядомыя беларускія археолагі Г. В. Штыхаў і С. В. Тарасаў. Яны лічылі, што Полацк развіваўся як цэнтр племяннога аб’яднання крывічоў у IX ст. знаходзіўся на гарадзішчы.
Развіццё
У IX ст. Полацк размяшчаўся на гарадзішчы (плошча часткі, якая захавалася каля 1 га) на правым беразе Палаты (адсюль назва). Хуткаму развіццю Полацка спрыяла яго выгаднае размяшчэнне на гандлёвым шляху з Рыжскага заліва да Кіева і Чорнага мора, праз вярхоўі Дзвіны і Волгі да краін Усходу (частка шляхоў з вараг у грэкі і з вараг у арабы). У X—XIII ст. цэнтр Полацкага княства. У XI ст. на тэрыторыі сённяшняга Верхняга замка пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор. У XII ст. сфарміравалася самабытная школа дойлідства, пабудаваныя Полацкі княжацкі храм і княжацкі палац, Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр, заснаваны Полацкія Спаскі і Багародзіцкі манастыры і інш. У XII ст. тут працавалі майстар-ювелір Лазар Богша (стварыў крыж Еўфрасінні Полацкай) і дойлід Іаан, які пабудаваў Полацкую Спаскую царкву. З сярэдзіны XIII ст. Полацк у складзе Вялікага Княства Літоўскага, самы вялікі яго горад у XIV—XVI стст., меў адмысловыя правы («Полацкія прывілеі»). Тут былі створаныя Полацкія Евангеллі XII—XIV ст., у горадзе пры Сафійскім саборы з XI ст. была бібліятэка. Каля 1490 года ў Полацку нарадзіўся дзеяч культуры эпохі Адраджэння Францыск Скарына. У 1498 годзе Полацк атрымаў магдэбургскае права. З 1504 года цэнтр Полацкага ваяводства. З XVI ст. горад меў свой герб. Падчас вайны 1654—1667 гадоў заняты рускімі войскамі, паводле Андрусаўскага перамір’я (1667) вернуты Рэчы Паспалітай. У другой палове XVII — першай палрве XVIII стст. прыйшоў у заняпад.
У ліпені 1705 года расійскі цар Пётр І па дарозе ў Прыбалтыку спыніўся лагерам са шматтысячным маскоўскім войскам пад Полацкам. 11 ліпеня (30 чэрвеня па старым стылі) цар наведаў Сафійскі сабор, у якім у раз’юшаным стане разам са світай закатаваў 5 манахаў-базыльянаў. Архімандрыта Якуба Кізікоўскага царскія служкі катавалі ўсю ноч, каб дазнацца месца схову манастырскіх скарбаў. Целы ахвяраў спалілі, а Сафійскі сабор і базыльянскі манастыр разрабавалі. Частка маёмасці перайшла цару, а частка — у маскоўскую казну. З самога сабора зрабілі вайсковы склад. А Еўропу абляцела вестка: «Жорсткае забойства на Белай Русі! Ахвяры — безабаронныя служкі Бога, манахі ордэну Васіля Вялікага. З імі расправіліся ў хрысціянскай святыні — Сафійскім саборы ў Полацку. Учыніў расправу каранаваны забойца — цар Пётр I». 1 мая 1710 года па загаду князя Меньшыкава Сафійскі сабор узарвалі. 22 лістапада 1710 года Апостальская Сталіца публічна асудзіла Петра І за пераслед Уніяцкай Царквы.
У складзе Расійскай імперыі Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе правабярэжная частка Полацка увайшла у склад Расійскай імперыі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе — левабярэжная частка горада.
Пасля падпісання папай рымскім Кліментам XIV булы 1773 года аб забароне дзейнасці «Таварыства Ісуса», Полацк становіцца цэнтрам збору езуітаў свету і паступова ператвараецца ў своеасаблівую іх сталіцу. З 1776 года цэнтр Полацкай губерніі, у 1778—1796 гадах — намесніцтва, з 1796 года цэнтр павета Беларускай, з 1802 года Віцебскай губерніі.
Савецкі перыяд У другой палове жніўня 1919 года фронт наблізіўся да Полацка. 20 верасня 1919 года польскія войскі выйшлі да Полацка, да вечара занялі задзвінскую частку горада. Аднак, спроба захапіць увесь горад правалілася і пачалася пазіцыйная вайна, якая працягвалася 8 месяцаўПолоцк: исторический очерк / АН БССР, Ин-т истории; [Ред. П. Т. Петриков]. — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск: Наука и техника, 1987. — 319 с. — С. 154.. У сярэдзіне жніўня 1920 г. Полацкі рэўкам паведамляў, што «горад разбураны, маёмасць раскрадалі, павялічыліся павальныя разбоі і забойствы»Сумко, Е. В. Формирование Полоцкой уездной рабоче-крестьянской милиции (1918—1921) / Е. В. Сумко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: зборнік навуковых артыкулаў II міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый ПДУ, Полацк, 17-18 красавіка 2014 г.): у 2 ч. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»; [Пад агульнай рэдакцыяй Д. У. Дука, У. А. Лобача, С. А. Шыдлоўскага]. Ч. 2. — Наваполацк: ПДУ, 2014. — 221 с.: іл., табл., карта. — С. 140. — ISBN 978-985-531-463-0.. У справаздачах павятовай міліцыі паведамлялася, што ў горадзе, напоўненны ваеннымі, з’явілася шмат жанчын, якія ў сілу пэўных жыццёвых абставінаў, займаліся прастытуцыяй. Згодна справаздач міліцыі ў горадзе летам 1919 г. было 9 дамоў цярпімасціЗанальны дзяржаўны архіў г. Полацка. — Ф. 220. — Воп. 1. — Спр. 43. — Л. 91..
З 1924 года Полацк — цэнтр раёна, у 1924—1930 і 1935—1938 гадах цэнтр акругі. З 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1944—1954 цэнтр Полацкай вобласці. 22 снежня 1959 года ў гарадскую мяжу горада ўключана вёска Кароўнікі Экіманскага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 снежня 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка вёскі Кароўнікі Экіманскага сельскага Савета Полацкага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18., 2 лістапада 1972 года — вёскі Меліярацыйная, Спас-Слабада Салоніцкага сельсавета і Пагіршчына Баравухскага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 2 лістапада 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369)..
У 1989 годзе Полацк стаў першым у Беларусі гісторыка-культурным горадам-запаведнікам.
Сучасная гісторыя 14 студзеня 2013 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за нумарам 27 «Аб аб’яднанні раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр» Полацк быў пазбаўлены статусу горада абласнога падпарадкавання.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1805 год — 2991 чал.Географический словарь Российского государства, описывающий азбучным порядком географически, топографически, идрографически. Ч. 4. Отд. 1: М — П. — М. — СПб.: Тип. ун-та у Любия, Гария и Попова, 1801. — 2, 1366 стлб. — С. 1238. XXI стагоддзе: 2006 год — 82,4 тыс. чал.; 2007 год — 81,7 тыс. чал.; 2009 год — 83,7 тыс. чал.; 2009 год — 82 547 чал. (перапіс); 2016 год — 85 078 чал.; 2017 год — 85 012 чал.; 2025 — 79 285 чал..
Эканоміка Прадпрыемствы хімічнай (ААТ Полацк-Шкловалакно), машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, лёгкай, харчовай, паліграфічнай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Полацкая ЦЭЦ. Полацк — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцінічны комплекс «Славянскі», гасцініца «Дзвіна».
Культура У горадзе створаны Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, які ўключае пастаянна дзеючыя музеі: Полацкі краязнаўчы музей, Музей беларускага кнігадрукавання, Полацкі музей-бібліятэку Сімеона Полацкага, Полацкі музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Полацкі музей баявой славы, Полацкі музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, Полацкі дзіцячы музей, музей Тусналобавай-Марчанка, Полацкую стацыянарную выстаўку «Прагулка па Ніжнепакроўскай», прыродна-экалагічны музей Мастацкую галерэю.
З 2003 года працуе філіял Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа.
Адукацыя У Полацку размяшчаецца гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (астатнія — у Наваполацку). Працуюць: Полацкі дзяржаўны лясны каледж, Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж, Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка, Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж, Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны, Полацкае кадэцкае вучылішча (на базе ўстановы адукацыі «Полацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 4») . Дзяржаўная ДЮСШ Полацкага раёна
Спорт ФК Полацк, жаночы баскетбольны клуб «Полацк»
Славутасці
Курган Бессмяротнасці (1966) гарадзішча і паселішча IX—X стст. Барысаў камень (помнік эпіграфікі XII ст.) руіны Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра (XII ст.) Полацкі Сафійскі сабор Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр (і Крыжаўзвіжанскі сабор) Ніжні замак (вядомы як «Вал Івана Грознага») Полацкая кірха Езуіцкі калегіум (XVIII—XIX ст.) Полацкі дом Пятра I Богаяўленскі мужчынскі манастыр (і Богаяўленскі сабор) Полацкі «Чырвоны мост» фрагменты жылой забудовы (XVII—XIX ст.) Помнік «Полацк – геаграфічны цэнтр Еўропы», памятны знак у гонар Геаграфічнага цэнтра Еўропы. Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года Памятны знак «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці» Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў Касцёл Святога Андрэя Баболі Свята-Успенская царква (стараабрадніцкая, 1998 года)
Галерэя
Вядомыя асобы