Тамара Іванаўна Нікалаева-Апіёк (нар. , в. Ляды Чэрвеньскага раёна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1972). Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Біяграфія У 1966 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс У. А. Маланкіна).
З 1966 па 1974 год працавала ў складзе трупы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
З 1975 года — у Купалаўскім тэатры.
Атрымала вядомасць як выканаўца глыбока псіхалагічных, тэмпераментых роляў, спалучаных з пяшчотай і лірызмам. У сталай творчасці зарэкамендавала сябе таксама як камедыйная актрыса.
Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
Сям'я Муж — мастак-жывапісец Мікалай Апіёк.
Асноўныя ролі У Гродзенскім абласным драматычным тэатры Надзя («Трыбунал» А. Макаёнка) Ізабэла Дрозд («Амністыя» М. Матукоўскага) Суддзя Зубрыч («Трывога» А. Петрашкевіча) Наташа («104 старонкі пра каханне» Э. Радзінскага Ірына («Вогненны мост» Б. Рамашова) Турандот («Прынцэса Турандот» К. Гоцы) Лідзія («Платон Крэчат» А. Карнейчука) Кацярына «» А. Астроўскага) Алена Тальберг («Дні Турбіных» М. Булгакава) Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э. Растана)
У тэатры імя Янкі Купалы Наталля Мікалаеўна («Пагарэльцы» А. Макаёнка) Тамара Паўлаўна («Верачка» А. Макаёнка) Вера («Радавыя» А. Дударава) Каця («Эшалон» М. Рошчына) Марыя Аляксандраўна Ульянава («Шлях» А. Рэмеза) Шындзіна («Мы, што ніжэй падпісаліся» А. Гельмана) Сакратарка («Святая святых» І. Друцэ) Ала Кастрова («Курыца» М. Каляды) Яна («Віват, імператар!» паводле п’есы «Крэслы» Э. Іянэскі) Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота) Вусціння Навумаўна («Свае людзі — паладзім» А. Астроўскага) Шарлота («Восеньская саната» І. Бергмана) Тамара («Адчыніце Кантралёру!» А. Несіна) Вядучая («Паўлінка» Я. Купалы) Генеральша Крахоткіна («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага) Жонка Губернатара («Чычыкаў» паводле М. Гогаля) Кукарнікава («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава) Настасся Цімафееўна («Вяселле» паводле А. Чэхава) Баба з фіялетавым носам («» паводле М. Гогаля) Валя («Лістапад. Андэрсен» А. Паповай)
Крыніцы
Літаратура Навуменка, В. Т. Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна / В. Т. Навуменка, М. І. Гарэцкая // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн., БелЭН, 2003. — С. 216.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы