Зафісу́ру (малагас. Zafisoro) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёва-ўсходні рэгіён Мадагаскара. Агульная колькасць — 126 тыс. чал.Zafisoro of Madagascar

Група зафісуру склалася ў XV — XVIII стст. у выніку перасялення на Мадагаскар мігрантаў з Усходняй Афрыкі, іх далейшага ўзаемадзеяння з тубыльцамі аўстранезійскага паходжання, а потым вылучэння дзяржавы зафісуру са складу ўсходнемадагаскарскай дзяржавы Ізуру (Ісора)General History of Africa. Volume 5 / Ed. by B.A. Ogot. — Bercley: California University Press, 1992. P. 884. Назва групы літаральна азначае «дзеці Ізуру».

Асноўныя заняткі — сельская гаспадарка і лоў рыбы.

Большасць зафісуру прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных культаў. Распаўсюджана хрысціянства.

Катэгорыя:Малагасійцы