NGC 1404 (іншыя абазначэнні — ESO 358-46, MCG -6-9-13, FCC 219, PGC 13433) — эліптычная галактыка (E1) у сузор’і Эрыдан.
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі новага агульнага каталога.
Характарыстыкі left|350px|thumb|Крыніца рэнтгенаўскага выпраменьвання да ўспышкі звышновай на здымцы тэлескопа Chandra (злева) і звышновая SN 2007on (справа). Галактыка знаходзіцца на адлегласці каля 65 мільёнаў светлавых гадоў ад нас. Яна ўваходзіць у скопішча Печы — другое па велічыні скопішча галактык, якое знаходзіцца ў межах 100 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі. Даследаванні NGC 1404, а таксама суседняй эліптычнай галактыкі NGC 1399 паказалі, што яны маюць незвычайна высокі ўзровень рэнтгенаўскага выпраменьвання. Найбольш магутныя крыніцы размешчаны ў ядрах гэтых галактык. Таксама апынулася, што паміж NGC 1404 і NGC 1399 знаходзіцца гарачае газа-пылавое воблака, якое таксама выпраменьвае ў рэнтгенаўскім дыяпазоне.
5 лістапада 2007 года ў галактыцы была зарэгістраванаCentral Bureau for Astronomical Telegrams ўспышка звышновай SN 2007on.
Гл. таксама Спіс аб’ектаў Месье Новы агульны каталог
Крыніцы
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1837 годзе 1404 Катэгорыя:Эрыдан (сузор’е)