thumb|right|250px|Вагон медыцынскага цягніка ў Хабараўску Ахо́ва здаро́ўя — галіна дзейнасці дзяржавы, мэтай якой з'яўляецца арганізацыя і забеспячэнне даступнага медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, захаванне і павышэнне яго ўзроўня здароўя Академик РАМН Ю. П. Лисицын.

Уяўляе сабой сукупнасць мер палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага, прававога, навуковага, медыцынскага, санітарна-гігіенічнага, супрацьэпідэмічнага і культурнага характару, накіраваных на захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя кожнага чалавека, падтрыманне яго шматгадовага актыўнага жыцця, падаванне яму медыцынскай дапамогі ў выпадку пагаршэння здароўя. Для ажыццяўлення гэтых мер ствараюцца адмысловыя сацыяльныя інстытуты.

Гл. таксама Ахова здароўя ў Беларусі Музей аховы здароўя, Парыж

Спасылкі Сусветная статыстыка аховы здароўя на 2010 год

Катэгорыя:Сацыяльная палітыка Катэгорыя:Сфера паслуг