Ню́но́рскНапісанне нюнорск паводле арт. Нарвежская мова // С. 159. , ці ню́но́шк ( []) — адна з форм сучаснай літаратурнай нарвежскай мовы (разам з букмалам). У іншай трактоўцы — адна з афіцыйных пісьмовых моў Нарвегіі (другая афіцыйная мова — букмал (), апроч таго, у некаторых камунах дадатковай афіцыйнаю моваю з'яўляецца адна з саамскіх).

Фарміраванне нованарвежскай мовы, якая першапачаткова называлася «мовай краю» (ландсмал, ), было пачата ў сярэдзіне XIX стагоддзя Іварам Осэнам. Осэн бачыў у сваім праекце «папраўдзе нарвежскую» альтэрнатыву дзяржаўнаму стандарту нарвежскай мовы таго часу — «дзяржаўнай мове» (рыксмал, ), якая была вельмі падобная да дацкай мовы. «Дзяржаўная мова» ў далейшым стала называцца «кніжнаю», букмал (), і стала адною з дзвюх афіцыйных пісьмовых моў Нарвегіі.

У цэлым нованарвежская асноўваецца на заходненарвежскіх дыялектах і ўжываецца прыблізна дзясятаю доляй насельніцтва Нарвегіі. Пісьмовыя нормы ўсё больш набліжаюцца да букмала, але пры гэтым існуе хёгнорск (хёгношк,  — «высокая нарвежская») — штучная норма, ачышчаная ад любых слоў з букмала. У нованарвежскай Вікіпедыі артыкулы на хёгношк размяшчаюцца ў асобнай катэгорыі.

У школах выкладанне вядзецца на абедзвюх мовах.

Літаратура Нарвежская мова // С. 159.

Спасылкі Ці магчыма планаванне моўнага развіцця? (нарвежскі моўны рух у тупіку)

Катэгорыя:Германскія мовы Катэгорыя:Мовы Нарвегіі