Вале́рый Пятро́віч Славу́к (Слаук) (нар. , г.п. , Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі графік, педагог, прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся 7 красавіка 1947 года ў гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе.
Творчасць Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Шырока вядомыя яго ілюстрацыі да беларускіх народных казак «Удовін сын», «Піліпка-сынок», «Алёнка», да кніг «Айвенга» В. Скота, «Чорны млын» Ю. Брэзана, «Шляхціц Завальня» Я. Баршчэўскага, «Вясна ўвосень» У. Караткевіча, да кнігі «Чароўны свет» і мноства іншых. Вялікую папулярнасць набылі ілюстрацыі В. Славука да двухтамомнага энцыклапедычнага выдання «Беларускі фальклор». Сярод станковых работ: «Казкі летняга дня», «Пасля навальніцы», «Збор ягад», «На выпасе».
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктурыі (2000) — за цыкл графічных твораў па матывах беларускіх казак, створаны ў 1995—1998 гадах. прэмія «Лепшы ілюстратар года» (2008), прэмія «Залаты фаліянт» у намінацыі «Лепшы майстар» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі—2008», дыплом Рэспубліканскага конкурсу «Мастак і кніга» ў намінацыі «Лепшы мастак» (2009), дыплом 1 ступені Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» (Масква, 2009), медаль Францыска Скарыны (2009), медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» грамадскага аб’яднання Беларускі саюз мастакоў (2010), ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (8.10.2015)Віншуем з атрыманнем дзяржаўных узнагарод Славука Валерыя Пятровіча . Прэмія Цёткі ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» за кнігу чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» (2021).
Літаратура
Спасылкі
«Ілюстратар беларускай міфалогіі» — рэпартаж Алеся Аркуша // racyja.com, 24.01.2019
Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары СССР Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Цёткі