Следавікі́ — валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі (прыродныя ці штучныя) у выглядзе нагі ці далоні чалавека (антрапаморфныя) або ў форме слядкоў розных жывёл (зааморфныя).

Звычайна слядок адзін, але ёсць два і тры. Вядомыя амаль ва ўсім свеце, але найбольш іх на тэрыторыі, блізкай да Балтыйскага мора. Над некаторымі з іх пабудаваны капліцы, храмы. Культ следавікоў мае даўнюю традыцыю і спалучаецца як з паганскімі, так і хрысціянскімі вераваннямі. У часы паганства следавікі былі звязаны з культамі, прысвечанымі багам, блізкім да хтанічнай сферы. З пашырэннем хрысціянства многія следавікі набылі функцыі прошчаў («цудадзейных» месцаў). Вада са следавікоў лічыцца «святой» і «гаючай».

На тэрыторыі Беларусі налічваецца каля 100 следавікоў(напрыклад, Перабродскі валун).

Літаратура

Катэгорыя:Валуны Катэгорыя:Свяшчэнныя камяні Катэгорыя:Язычніцтва