Слепнякі́ (Miridae) — сямейства паўцвердакрылых з падатраду клапоў. Больш за 6000 відаў. На тэрыторыі Беларусі каля 150 відаў.
Апісанне Клапы сярэдніх або дробных памераў; у даўжыню дасягаюць ад 2 да 11 мм. Цела з параўнальна мяккімі пакровамі, мае амаль круглую або амаль падоўжаную форму, часцей трохі падоўжаную.
Развіццё Самка адкладае яйкі ў тканкі раслін. Зімуюць яйкі, радзей дарослыя. У пераважнай колькасці відаў адно пакаленне на год.
Экалогія Жывуць на раслінах, большасць прадстаўнікоў раслінаедныя, некаторыя заафітафагі (сілкуюцца расліннай і жывёльнай ежай) або драпежнікі. Большасць раслінаедных відаў і заафітафагаў сілкуюцца на пакрытанасенных раслінах (травяністых, хмызняковых і драўняных), аднак, ёсць і такія, якія сілкуюцца на голанасенных раслінах, папараці і драўняных грыбах.
Гл. таксама
Adelphocoris lineolatus
Літаратура
Катэгорыя:Сямействы насякомых