«Арыян 5» () — еўрапейская ракета-носьбіт сямейства Арыян, прызначана для вываду карыснай нагрузкі на нізкую апорную арбіту (НАА) або геапераходную арбіту (ГПА). Ажыцяўляецца Еўрапейскім касмічным агенцтвам (ЕКА), асноўны падрадчык — European Astrium Space Transportation (EADS). Ракета прасоўваецца на рынку кампаніяй Арыянспейс. Запускі адбываюцца з касмадрома Куру ва Французскай Гвіяне. РН «Арыян 5» з’яўляецца асноўнай ракетай-носьбітам ЕКА і застанецца такі прынамсі да 2015 года. Толькі за перыяд 1995—2007 гг., Арыянспейс размясціла заказы на 99 РН у EADS, было зроблена 43 запускі, з якіх 39 паспяховых.
Распрацоўка «Арыян 5» заняла 10 гадоў, каштавала 7 млрд долараў ЗША і прызначалася для замены ракеты-носьбіта ЕКА «Арыян-4». Першапачаткова існавалі планы выкарыстоўваць яе для запускаў пілатуемага карабля «Гермес», аднак гэты праект быў адменены і цяпер «Арыян 5» ужываецца толькі ў непілатуемым варыянце. Выкарыстанне розных варыянтаў кантэйнераў карыснай нагрузкі дазваляе адначасовы запуск дзвюх-трох спадарожнікаў і размяшчэнне да васьмі мікраспадарожнікаў.Французскія назвы кантэйнераў карыснай нагрузкі: для двух спадарожнікаў — SYstème de Lancement Double Ariane, SYLDA; для трох спадарожнікаў — Structure Porteuse Externe Lancement TRiple Ariane, SPELTRA. Ракета-носьбіт выкарыстоўваецца для забеспячэння Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) з дапамогай грузавых караблёў (гл. АГК «Жуль Верн»).
Параўнальныя ракеты-носьбіты: «Пратон-М», «Ангара А5», «Дэльта IV», «Атлас V», «Вялікі паход 5», GSLV Mk.III, «Фалькон 9», H-IIB.
Гл. таксама Еўрапейскае касмічнае агенцтва Арыянспейс EADS
Крыніцы
Спасылкі
Ariane launches page on LyngSat ESA description of the Ariane 5 Ariane 5 technical notes , Арыянспейс Arianespace: Ariane 5 Actually Launch on Arianespace Homepage The last and the next Launch BBC News report on the (delayed) successful launch of the Ariane 5 ECA flight, 16 лістапада, 2005 г Vinci Engine development Watch an Ariane 5 launch (webcast begins 20 mins before launch). Ariane 5 rocket explodes
Катэгорыя:Ракеты-носьбіты Катэгорыя:Касманаўтыка Еўропы