Мікіта Іванавіч Смарчкоў (, вёска Трафіменкі, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — ) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія З сялян. Член КПСС з 1943 года. У 1937 годзе скончыў Рыбінскі аэраклуб, у 1941 годзе Балашоўскую школу ваенных лётчыкаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Калінінскім, Варонежскім, 1-м, 2-м, 3-м Украінскім франтах, камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў пад Масквой, Варонежам, на Курскай дузе, Украіне, у Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Зрабіў 196 баявых вылетаў, прычыніў ворагу вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Да 1947 года ў Савецкай Арміі. Жыў у Чарнігаве. Да 1977 года на адміністрацыйных і гаспадарчых пасадах.
Ганаровы грамадзянін горада Дуброўна.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, югаслаўскім ордэнам Партызанскай Зоркі, медалямі.
Літаратура
Смарчкоў Мікіта Іванавіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 1997. — Кн. 1. — С. 342—343.
Спасылкі
Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне Катэгорыя:Капітаны СССР