Анаклет, Клет (; ? — 88(90)) — біскуп рымскі (76(78)—88(90)).

Аб гэтым рымскім біскупе звестак яшчэ менш, чым аб яго папярэдніке Ліне. Так з «Царкоўнай гісторыі» Яўсевія Кесарыйскага вядома, што пераемнікам Ліна быў нейкі Анаклет, які стаў біскупам на другі год кіравання Траяна (81). Ірыней Ліёнскі таксама называе Анаклета пераемнікам Ліна.Супраць ерасяў, III, 3, 3. Наогул у Яўсевія гэтае імя сустракаецца тройчы, прычым адзін раз ён цытуе Ірынея. Пры гэтым аб Анаклеце ён не паведамляе нічога, акрамя таго, што той быў біскупам пасля Ліна.Царкоўная гісторыя, III, 13, 1; III, 21, 1; V, 6, 2. Але аб тым, колькі гадоў Анаклет быў біскупам, Яўсевій не піша. Магчыма, што звесткі Яўсевія зыходзяць толькі з сведчанняў Ірынея.

Іеранім Стрыдонскі (~347—420) прымячае, праўда, не без сумнення, што Лін і Анаклет былі другім і трэцім біскупамі пасля Пятра.Аб знакамітых мужах, 15. Тут аўтар строга трымаецца традыцыі Ірынея і Яўсевія. Старэйшы сучаснік Іераніма, буйнейшы знаўца ерасей свайго часу — Епіфаній Кіпрскі (307—403), прыводзіць некалькі іншыя звесткі. Другога рымскага біскупа ён заве не Анаклетам, а Клетам.Панарый, 27, 6. У сучаснай навуцы прынята лічыць, што гэта адна і тая ж асоба. Французскі гісторык хрысціянства Эрнэст Рэнан прымячае, што Анаклета сталі зваць Клетам даволі рана і, як следства, лічылі іх за розных асоб. Дадзеная блытаніна тлумачыцца, верагодна, так, што ўжо ў старажытнасці аб другім біскупе Рыма ведалі вельмі мала. Варта таксама адзначыць, што Анаклета (Клета), у адрозненне ад Ліна не атаясамлівалі з новазапаветнымі персанажамі.

Катэгорыя:Папы Рымскія