Ліне́йны карабе́ль, скарочана лінко́р або лінка́р — клас браніраваных артылерыйскіх караблёў водазмяшчэннем 20—70 тысяч тон, даўжынёй 150—280 м, узброеных гарматамі галоўнага калібра 280—460 мм, з экіпажам 1500—2800 чалавек.

Лінко́ры ўжываліся ў XX стагоддзі для знішчэння караблёў праціўніка ў складзе баявога злучэння і артылерыйскай падтрымкі сухапутных аперацый. Быў эвалюцыйным развіццём браняносцаў другой паловы XIX стагоддзя.

Гл. таксама Паўднёваамерыканская дрэдноўтная гонка

Крыніцы

Літаратура

Линко́р (лине́йный кора́бль) лінко́р (ліне́йны карабе́ль) // Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 161. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1.

Спасылкі Энцыклапедыя караблёў

Катэгорыя:Тыпы ваенных караблёў