Снежка (, ) — горная вяршыня ў Крконашы, на мяжы Польшчы і Чэхіі. Самая высокая кропка Чэхіі (1603 м) і Ніжнесілезскага ваяводства Польшчы. Адна з вяршынь т. зв. Кароны польскіх гор (пераліку самых высокіх вяршынь польскіх горных сістэм). На схілах лясы, горныя лугі, камяністыя россыпы. Большую частку года пакрыта снегам. На вяршыні канатная дарога, a з польскага боку, знаходзіцца метэастанцыя, рэстаран і капліца. Нацыянальныя паркі Польшчы і Чэхіі. Турызм, зімовы спорт.
Літаратура
Słownik geografii turystycznej Sudetów, t. 3 Karkonosze, red. Marek Staffa, Wydawnictwo PTTK «Kraj», Warszawa — Kraków, 1993. — ISBN 83-7005-168-5. Kolbuszewski Jacek. Z dziejów Śnieżki w Karkonoszach. — Wydawnictwo PTTK Kraj, 1990. Mapa turystyczna Karkonosze polskie i czeskie 1:25 000, Wydawnictwo «Plan», Jelenia Góra, ISBN 83-88049-26-7. Krkonoše-východ. turistická a lyžařská mapa 1:25 000, Nakladelství ROSY, 1995, 80-85510-29-4
Спасылкі 360° панарама з вяршыні Снежкі (QuickTime) Virtual show Śnieżka — Webcam
Катэгорыя:Геаграфія Ніжнесілезскага ваяводства Катэгорыя:Горы Польшчы Катэгорыя:Горы Чэхіі