Сня́дзін. Сустракаецца таксама варыянт Сне́дзін (, ) — вёска ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галубіцкага сельсавета.
Да 26 верасня 2006 года вёска з’яўлялася цэнтрам Снядзінскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 .
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Петрыкаў, за 205 км ад Гомеля, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Муляраўка. На поўдні і захадзе мяжуе з нацыянальным паркам «Прыпяцкі». За 3 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца возера Бародскае.
Гісторыя
У XVIII ст. вёска належала князям Радзівілам. У 1807 г. у князя Радзівіла маёнтак Снядзін набылі Антон Нестар Кеневіч і Казімір Рудзяеўскі. Пазней вёска перайшла па спадчыне да сына Антона Нестара Кеневіча — Іпаліта Антонавіча Кеневіча.
У 1879 г. Зыгмунт Іпалітавіч Кеневіч прадаў маёнтак Снядзін графу Юзафу Юзафавічу Тышкевічу (1835—1891).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 118 гаспадарак, 218 жыхароў.
Дынаміка 1795 год — 54 двары. 1816 год — 63 двары, 353 жыхара. 1834 год — 71 двор, 370 жыхароў. 1897 год — 79 двароў, 589 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 126 двароў, 785 жыхароў. 1917 год — 870 жыхароў. 1940 год — 140 двароў. 1959 год — 777 жыхароў (паводле перапісу). 2001 год — 141 двор, 294 жыхары. 2004 год — 118 гаспадарак, 218 жыхароў.
Літаратура
Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s. Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe / А. Rostworowski. — Warszawa : Czytelnik, 2001. — 504 s. Żołtowska, J. Inne czasy i inni ludzie / J. Żołtowska. — Londyn, 1959.
Список землевладельцев Минской губернии за 1876 год / Изд. Минск. губернск. статист. комитета. — Минск: Тип. губ. правления, 1877. — 187 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Галубіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Кеневічы Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Тышкевічы