Кінг Уоліс Відар ( , г. Галвестан, штат Тэхас, ЗША — ) — амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсар.

Пасля вучобы ў Ваеннай акадэміі ў Тэхасе пачаў здымаць сюжэты для кінахронікі (1913). 3 1917 года — у Галівудзе. 3 1923 года працаваў у фірме «Метро-Голдвін-Маер», дзе паставіў практычна ўсе свае фільмы. Яны з’явіліся этапам у развіцці рэалістычнага кірунку ў амерыканским кінамастацтве: «Вялікі парад» (1925), «Натоўп» (1928), «Хлеб наш надзённы» (1934), «Цытадэль» (1938, паводле аднайменнага рамана А. Кроніна), «Вайна і мір» (1956; паводле Л. Талстога; разам з італьянскімі кінематаграфістамі). Пасля 1959 года ставіў кароткаметражныя эксперыментальныя фільмы.

Спецыяльная прэмія «Оскар» 1978.

Выбраная фільмаграфія  — Паварот дарогі / The Turn in the Road  — Іншая палова / The Other Half  — Гонар сям’і / The Family Honor  — Душка Пегі / Peg o' My Heart  — Бронзавая жанчына / The Woman of Bronze  — Тры мудрых дурня / Three Wise Fools  — Дзікія апельсіны / Wild Oranges  — Маладое віно / Wine of Youth  — Яго гадзіна / His Hour  — Жонка кентаўра / The Wife of the Centaur  — Вялікі парад / The Big Parade  — Багема / La Boheme  — Бардэліс Цудоўны / Bardelys the Magnificent  — Натоўп / The Crowd  — Патсі / The Patsy  — Людзі мастацтва / Show People  — Алілуя / Hallelujah!  — Не такая ўжо дурная / Not So Dumb  — Чэмпіён / The Champ  — Вяртанне незнаёмкі / The Stranger’s Return  — Хлеб наш надзённы / Our Daily Bread  — Шлюбная ноч / The Wedding Night  — Тэхаскія рэйнджары / The Texas Rangers  — Стэла Далас / Stella Dallas  — Цытадэль / The Citadel  — Паўночна-заходні праход / Northwest Passage  — Таварыш Ікс / Comrade X  — Дуэль пад сонцам / Duel in the Sun  — Крыніца / The Fountainhead  — За лесам / Beyond the Forest  — Маланка б’е двойчы / Lightning Strikes Twice  — Чалавек без зоркі / Man Without a Star  — Вайна і мір / War and Peace  — Саламон і царыца Саўская / Solomon and Sheba

Катэгорыя:Рэжысёры нямога кіно Катэгорыя:Рэжысёры вестэрнаў Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША