Тувэ Янсан (; , , Фінляндыя — ) — фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка.

Творчасць Пісьменніца сусветна вядома серыяй дзіцячых аповесцяў пра мумітроляў. Цыкл кніг распавядае пра чароўны свет Мумідолу, гарманічнага краю, з насельнікамі якога адбываюцца вясёлыя, а часам і крышачку сумныя прыгоды. Тувэ Янсан, нягледзячы на папулярнасць яе дзіцячых кніг, лічыла сябе перш за ўсё мастачкай і сама ілюстравала свае творы.

Напісала таксама шэраг твораў для дарослых: зборнікі апавяданняў «Дачка скульптара» (Bildhuggarens dotter, 1968), «Лялечны дом і іншыя гісторыі» (Dockskapet och andra berattelser, 1978), біяграфічную аповесць «Летняя кніга» (Sommarboken, 1972), раман «Горад сонца» (Solstaden, 1974).

Беларускія пераклады Маленькія тролі і вялікая паводка / Тувэ Янсан; пер. са шведскай Насты Лабады; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мн.: Зміцер Колас, 2010. — 56 с.: іл. 1000 экз. ISBN 978-985-6783-85-5 Камета над далінай мумітроляў : [казачная аповесць: для малодшага школьнага ўзросту] / Тувэ Янсан; [пераклад з шведскай мовы Н. Лабады, А. Башарымавай; ілюстрацыі Т. Янсан]. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. — 152, с. 1000 экз. ISBN 978-985-6783-86-2 (у пераплёце) Капялюш чарадзея : [казачная аповесць] / Тувэ Янсан; пераклад з шведскай [А. Башарымавай]. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. — 144, с. 1000 экз. ISBN 978-985-6783-88-6 Небяспечнае лета: [казачная аповесць: для малодшага школьнага ўзросту] / Тувэ Янсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2014. — 138, с. Мемуары мумітаты: [казачная аповесць: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту] / Тувэ Янсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 165, с. Чарадзейная зіма: [казачная аповесць: для малодшага школьнага ўзросту] / Тувэ Янсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2022. — 123, с. У канцы лістапада: [казачная аповесць: для малодшага школьнага ўзросту] / Тувэ Янсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2022. — 160, с.

Спасылкі

Тувэ Янсан на сайце The Electronic Literary Database (ELDb)

Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Мастакі Фінляндыі Катэгорыя:Пісьменнікі Фінляндыі Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Х. К. Андэрсена