Конрад IV Гогенштаўфен (; 25 красавіка 1228, Андрыя, Апулія, Італія — 21 мая 1254, каля Лавела, Базіліката, Італія) — кароль Германіі (з 1237 года; самастойна — з 1250 года), Кароль Іерусаліма (з 1228 года), кароль Сіцыліі (з 1250 года), герцаг Швабіі (з 1235 года).

Конрад быў адзіным сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II Гогенштаўфена і яго другой жонкі Іаланты (Ізабелы) Іерусалімскай, якая памерла пры яго нараджэнні; ад яе Конрад атрымаў у спадчыну права на трон Іерусаліма.

Біяграфія

thumb|left|200px|Пячатка Конрада IV. Пасля звяржэння старэйшага брата Генрыха быў выбраны і каранаваны рымскім каралём (1237); кіраваў у адсутнасць бацькі Германіяй. З 1240 года Конрад актыўна пачаў умешвацца ў імперскую палітыку і агітаваць князёў падтрымаць свайго бацьку. Калі Інакенцій IV, на Ліёнскім саборы ў 1245 годзе, абвясціў Фрыдрыха зрынутым, Конрад змагаўся з ландграфам цюрынгенскім Генрыхам Распэ, якога прыхільнікі абвясцілі імператарам.

Генрых разбіў Конрада IV у 1246 годзе пад Франкфуртам, але захварэў пры аблозе Ульма і памёр 16 лютага 1247 года. Тады Конраду IV прыйшлося змагацца з абраным на яго месца Вільгельмам Галандскім, які пасля смерці Фрыдрыха II, разбіў Конрада IV у бітве пры Опенгейме ў 1251 годзе.

Напачатку 1252 года Конрад IV з’явіўся ў Італію, падпарадкаваў Капую, узяў і сурова пакараў Неапаль (1253) і зацвердзіўся на поўдні паўвострава. Папа Інакенцій IV узвёў супраць яго фармальнае абвінавачванне ў ерасі і адлучыў яго ад царквы.

У падрыхтоўцы да паходу ў Верхнюю Італію Конрад IV памёр ад малярыі ў ваенным лагеры каля Лавела 21 мая 1254 года.

Сэрца і яго вантробы пахавалі ў Мельфі. Цела Конрада было адвезена ў кафедральны сабор Месіны, але маланка стукнула ў сабор, і ўстаноўленае для развітання цела караля згарэла яшчэ перад пахаваннем.

Сям’я і дзеці

1 верасня 1246 года Конрад IV ажаніўся са сваёй чацвераюраднай сястрой — Елізаветай Вітэльсбах (1227 — 9 кастрычніка 1273). Яна была дачкой пфальцграфа і герцага Баварскага Атона II Яснавяльможнага (7 красавіка 1206 — 29 лістапада 1253) і Агнесы (1201—1267) — стрыечнай цёткі імператара Фрыдрыха II.

Пазней Елізавета выйшла замуж за Мейнхарда II (1238 — 1 снежня 1295), графа Горыцы (1257—1271), графа Ціроля (з 1257 года), герцага Карынтыі і Крайны (з 1286 года).

Ад гэтага шлюбу нарадзілася адзінае дзіця — сын, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Канрадзіна (25 сакавіка 1252 — 29 кастрычніка 1268), кароль Іерусаліма (як Конрад III) (1254—1268), кароль Сіцыліі (як Конрад II) (1254—1258), герцаг Швабіі (як Конрад IV) (1254—1268).

 Папярэднік Фрыдрых II   кароль Германіі 1237—1254 ПераемнікВільгельм Галандскі   кароль Сіцыліі 1250—1254 ПераемнікКанрадзін  Папярэднікі ФрыдрыхІаланта | align="center" style="background:#bef49a;" width="40%"|   кароль Іерусаліма''' 1228—1254

Катэгорыя:Каралі германскія Катэгорыя:Каралі іерусалімскія Катэгорыя:Каралі сіцылійскія Катэгорыя:Гогенштаўфены Катэгорыя:Герцагі швабскія