Жафруа IV Мартэл (; 1070/1075 — , Кандэ) — граф Анжу з 1098, старэйшы сын Фулька IV ад першага шлюбу з Ірменгардай дэ Бурбон, дачкой Аршамбо IV дэ Бурбон.

Біяграфія Ён паўстаў да 1098 года супраць бацькі, Фулька IV, падтрыманы анжуйскай знаццю, незадаволенай палітыкай графа. У выніку чаго Фульк быў вымушаны падзяліць уладу з сынам. Пасля гэтага яму самому прыйшлося змагацца з непаслухмянымі васаламі, у выніку чаго ён быў у 1106 годзе забіты, магчыма, па падбухторванні бацькі. Жанаты ён не быў і дзяцей не пакінуў.

Спасылкі Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer

Катэгорыя:Графы Анжуйскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя