Android (андроід) — аперацыйная сістэма для смартфонаў, планшэтных камп’ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, фітнес-гадзіннікаў, нэтбукаў, смартбукаў і тэлевізараў, заснаваная на ядры Linux. Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-праграмы, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае праграмы, напісаныя на Сі і іншых мовах.

Першая версія Android была апублікавана 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52OHA Members вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць кода Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым зыходным кодам.

Першым смартфонам з аперацыйнай сістэмай Android стаў HTC Dream, які з’явіўся 22 кастрычніка 2008 годаT-Mobile Unveils the T-Mobile G1 — the First Phone Powered by Android // HTC .

Гісторыя

Набыццё Google У ліпені 2005 года Google набыла невялікую маладую фірму Android, Inc., размешчаную ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗШАGoogle Buys Android for Its Mobile Arsenal, BusinessWeek . Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger)I, Robot: The Man Behind the Google Phone, The New York Times і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.)Introducing the Google Phone , The Boston Globe . У той час пра распрацоўку Android было вядома няшмат, акрамя таго, што гэта было праграмнае забеспячэнне для мабільных тэлефонаў. Гэта стала падставай для з’яўлення чутак пра жаданне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.

Open Handset Alliance 5 лістапада 2007 года быў заснаваны кансорцыум з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-MobileIndustry Leaders Announce Open Platform for Mobile Devices (прэс-рэліз) . Разам з аб’яўленнем аб заснаванні OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную платформу на аснове Linux галіны 2.6.

9 снежня 2008 г. было аб’яўлена пра далучэнне 14 новых членаў да праекта Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, ASUS, Garmin Ltd, SoftBank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group PlcMore mobile phone makers back Google’s Android, Reuters Google’s Android Gains More Powerful Followers, BusinessWeek .

Ліцэнзаванне 21 кастрычніка 2008 года Android быў ліцэнзаваны свабоднай ліцэнзіяй праграмнага забеспячэння з адкрытым зыходным кодам. Google выклала ў агульны доступ усе зыходныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі)Google Open-Sources Android on Eve of G1 Launch, eWeek.com пад ліцэнзіяй Apache LicenseAndroid is now available as open source , Android Open Source Project .

Згодна з ліцэнзіяй Apache License, вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць несвабодныя бібліятэкі і праграмы, не аддаючы іх супольнасці.

Гл. таксама Гісторыя версій Android iOS

Спасылкі Афіцыйны сайт Google groups «android-developers» Android apps developer site — сайт распрацоўшчыкаў android-дадаткаў на Google Code Google Play Android N Android Гульні