thumb|300px|Прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук (злева), Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіславаў Шушкевіч (у цэнтры) і Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын (2 справа) пасля падпісання Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Белавежскай пушчы Белавежскае пагадненне — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў СМІ для абазначэння дакумента, які называецца Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), падпісанага кіраўнікамі Расійскай Федэрацыі (РСФСР), Рэспублікі Беларусь і УкраіныПагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (1991) 8 снежня 1991 года; было канстатавана спыненне існавання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Перадгісторыя

Пасля спробы зрушэння М. С. Гарбачова з пасады прэзідэнта СССР па-ранейшаму працягвалася праца над новым Саюзным дагаворам. Главы большасці рэспублік заяўлялі пра свой намер далучыцца да дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў. Апошні раз такая заява была зроблена ў лістападзе 1991 года і трансліравалася на тэлебачанні, а само падпісанне было прызначана на снежань.

1 снежня ва Украіне быў праведзены рэферэндум па пытанні яе незалежнасці ад СССР, які паказаў 90 % сцвярджальных адказаў.

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш у сваёй заяве ад 25 снежня 1991 года, пасля таго як Гарбачоў паведаміў яму па тэлефоне пра сваю адстаўку, падкрэсліў: «Злучаныя Штаты вітаюць гістарычны выбар на карысць свабоды, зроблены новымі дзяржавамі Садружнасці. Нягледзячы на патэнцыйную магчымасць нестабільнасці і хаосу, гэтыя падзеі відавочна адпавядаюць нашым інтарэсам» (газета «Известия» за 26 снежня 1991 г.)Илюхин В. И. Обвиняется Ельцин.

Змест Пагадненне падпісалі ў Віскулях (Белавежская пушча, Беларусь) вышэйшыя службовыя асобы і главы ўрадаў трох саюзных рэспублік:

Барыс Ельцын і Генадзь Бурбуліс (РСФСР), Станіслаў Шушкевіч і Вячаслаў Кебіч (БССР), Леанід Краўчук і Вітольд Фокін (Украіна).

Прэамбула дакумента канстатавала, што «Саюз ССР як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне».

Артыкул 1-ы Пагаднення абвяшчаў: «Высокія Дагаворныя Бакі ўтвараюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў» (СНД).

Пагадненне заяўляла пра імкненне развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых абласцях.

Артыкул 14-ы вызначаў Мінск «афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў садружнасці».

Адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве Факт падпісання Белавежскага пагаднення выклікаў рэакцыю літаратараў, нярэдка іранічную. Напрыклад, Рыгор Барадулін пісаў: «Змікіціўшы на трох пад вецер свежы, / Рашылі тры дзяржаўныя зубры / Пасунуць Спаскую / Да Белай вежы, / Дзе вольна палявалі ўсе цары»https://belisrael.info/?p=17890. Сямён Гафштэйн перадаў сэнс пагаднення ў наступных радках: «Жылі мы ўсе ў вялікай згодзе, / За стол адзін нас не ўсадзіць, / Дык хай у кожным агародзе / Свой прэзідэнт цяпер сядзіць… / Няхай сядзіць і грэе пуза, / І радуе рабочы клас, / Садружнасць хай замест Саюза / Навекі будзе тут у нас…»

Гл. таксама

Распад СССР Постсавецкая прастора Белавежская эпоха

Літаратура

Спасылкі Белавежскае пагадненне на інтэрнэт-партале выканаўчага камітэта СНД

Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Беларусі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Расіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Украіны Катэгорыя:Садружнасць Незалежных Дзяржаў Катэгорыя:Распад СССР Катэгорыя:1991 год у СССР Катэгорыя:Снежань 1991 года Катэгорыя:Гісторыя Пружанскага раёна Катэгорыя:Белавежская пушча