Поль Відаль дэ ла Блаш (; , г. Пезнас, Францыя — ) — французскі географ. Заснавальнік французскай геаграфічнай школы.

Біяграфія

Даследаванні ў галіне фізічнай геаграфіі і геаграфіі насельніцтва. Аўтар вялікага атласа па геаграфіі і гісторыі свету (карты па старажытнай, сярэдніх вякоў і новай гісторыі, геаграфіі мацерыкоў і краін). Навуковыя працы абагульнены ў кнізе «Прынцыпы геаграфіі чалавека» (1922). Па яго ідэі і пад яго кіраўніцтвам пачата падрыхтоўка шматтомнай працы па сусветнай геаграфіі.

Літаратура Відаль дэ ла Блаш// БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.

Катэгорыя:Географы Францыі