Каму́на ў Італіі — адміністрацыйная адзінка трэцяга ўзроўню. Складаецца звычайна з галоўнага горада, які дае камуне назву, і прылеглых тэрыторый.

На ўзроўні камуны ў Італіі ажыцяўляюцца шматлікія дзяржаўныя функцыі: рэгістрацыя нараджэнняў і смерцяў, месцаў пражывання і спісаў выбаршчыкаў, кіраванне камунальнай уласнасцю, у тым ліку дарогамі.

Кіраўніком камуны з’яўляецца мэр (), заканадаўчым органам — савет камуны (), а выканаўчым — управа камуны (). Мэр і члены савета выбіраюцца адначасова жыхарамі камуны: кааліцыя абранага мэра (ён павінен атрымаць абсалютную большасць галасоў у першым або другім туры) атрымлівае тры пятых месцаў у савеце. Кіраванне ўзначальваецца мэрам, які прызначае яго астатніх членаў, званых асэсарамі (). Управа камуны размяшчаецца ў будынку, звычайна званым муніцыпалітэт () ці «дом камуны» ().

Па стане на 2007 год у Італіі налічваецца 8101 камуна, якія істотна адрозніваюцца па плошчы і насельніцтву. Так, камуна Рым (Лацыё) мае плошчу 1285,30 км² і насельніцтва 2 726 539 чалавекPopolazione del Comune di Roma: precisazione , што робіць яе найбольшай у Італіі па абодвух паказчыках; Ф'ера-дзі-Прым'ера ў правінцыі Трэнта — самая маленькая (0,15 км²), а Мартэронэ (правінцыя Лека) — самая маланаселеная, толькі з 38 жыхарамі (2009 г.).

Такія кантрасты прыводзяць да неэфектыўнасці адзінага стылю кіравання камунамі, але планы ўрада па ўзбуйненні або падзелу камун часта натыкаюцца на актыўнае процідзеянне мясцовых жыхароў, бо ў адрозненне ад правінцый і рэгіёнаў камуны маюць вельмі даўнюю гісторыю, якая налічвае сотні, а часам і тысячы гадоў.

Шматлікія камуны маюць сваю паліцыю (, ), якая адказвае за парадак у грамадскіх месцах, рух транспарту і сочыць за выкананнем ліцэнзій на гандаль.

Некаторымі дадатковымі правамі і паўнамоцтвамі карыстаюцца горныя супольнасці () — асацыяцыі камун, размешчаных у горнай мясцовасці.

Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі