Эфі́ры ( — горнае паветра) — назва некалькіх хімічных злучэнняў і іх відаў. Гэта шматзначнасць склалася падчас развіцця хімічнай наменклатуры (першапачаткова існаваў адзін агульны клас рэчываў). Просты эфір — арганічнае злучэнне, у малекулах якіх два вуглевадародных радыкала звязаны атамам кіслароду. Складаны эфір — арганічнае злучэнне, вытворныя карбонавых ці мінеральных кіслот, у якіх гідраксільная група -OH кіслотнай функцыі заменена на спіртавы астатак. Эфір (звычайны эфір; трывіяльная назва) — дыэтылавы эфір (адзін з простых эфіраў). Эфірныя алеі — сумесь вадкіх пахкіх лятучых рэчываў, выдзеленых з раслінных матэрыялаў (дыстыляцыяй, экстракцыяй, прасаваннем).
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Эфір (хімія) · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.