Ракфелераўскі ўніверсітэт — прыватны ўніверсітэт, размешчаны паміж 63-й і 68-й вуліцамі ўздоўж Ёрк-авеню на Манхэтэне ў Нью-Ёрку. Універсітэт спецыялізуецца галоўным чынам на фундаментальных даследаваннях у абласцях біямедыцыны, і прапануе як вышэйшую прафесійную, так і паслявнузскую адукацыя. Заснаваны ў 1901 годзе нафтавым магнатам і філантропам Джонам Ракфелерам як Ракфелераўскі інстытут медыцынскіх даследаванняў (да 1965 года).
Універсітэт быў месцам шматлікіх важных навуковых адкрыццяў. Ракфелераўскія вучоныя, напрыклад, усталявалі, што спадчыннасць ДНК мае хімічны базіс, выявілі групы крыві, паказалі, што вірусы могуць выклікаць ракавыя захворванні, заснавалі сучасную вобласць — клетачную біялогію, вывучалі структуру антыцелаў, распрацавалі лячэнне метадонам для тых, хто ўжываў гераін, распрацавалі СНІД-«кактэйль» для лекавай тэрапіі, а таксама выявілі гармон лептын, які рэгулюе энергетычны абмен.
Узнагароды
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі Дваццаць тры Нобелеўскія прэміі былі атрыманы за даследаванні, звязаныя з Універсітэтам: 2003 Родэрык Мак-Кінан 2001 Пол Нерс 2000 Пол Грынгард 1999 Гюнтэр Блобель 1984 Роберт Брус Мерыфілд 1981 Торстэн Візел 1975 Дэвід Балтымар 1974 Альбер Клод 1974 Крысціян дэ Дзюў 1974 Джордж Паладэ 1972 Станфард Мур 1972 Уільям Говард Стайн 1972 Джэралд Эдэльман 1967 Холдэн Кефер Хартлайн 1966 Фрэнсіс Пейтан Роўс 1958 Джошуа Ледэрберг 1958 Эдуард Тэйтэм 1953 Фрыц Альберт Ліпман 1946 Джон Хоўард Нортрап 1946 Уэндэл Мерэдыт Стэнлі 1944 Герберт Спенсер Гасер 1930 Карл Ландштэйнер 1912 Алексіс Карэль
Гісторыя thumb|right|220px|«Зала Заснавальнікаў» У сярэдзіне 1970-х гадоў Ракфелераўскаму ўніверсітэту атрымалася прыцягнуць некалькі бачных вучоных у вобласці гуманітарных навук, першым чынам Сола Крыпке, вядомага логіка, філосафа мовы, і прадаўжальніка прац Людвіга Вітгенштэйна. Зусім нядаўна, яго прафесары сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1999, 2000 і 2001 годзе, і Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 2003 годзе.
Літаратура Chernow, Ron. Titan: The Life of John D. Rockefeller, Sr., London: Warner Books, 1998. Hanson, Elizabeth. The Rockefeller University Achievements: A Century of Science for the Benefit of Humankind, 1901—2001. New York: The Rockefeller University Press, 2000. Rockefeller, David. Memoirs, New York: Random House, 2002.
Гл. таксама Джон Дэвісан Ракфелер Дэвід Ракфелер
Спасылкі Афіцыйны сайт Шпіталь Ракфелераўскага ўніверсітэта http://newswire.rockefeller.edu/ The Rockefeller University Press Natural Selections (an unofficial Rockefeller University newsletter)
Катэгорыя:Універсітэты Нью-Ёрка Катэгорыя:Рокфелеры