Марцін Матушавіч Гедройц (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Староста абельскі ў 1586—1607, вількамірскі з 1607, ваявода мсціслаўскі з 1617.
Вызначыўся ў Кірхгольмскай бітве 1605. У 1618 фундаваў у Відзінішках (Віленскі павет) кляштар аўгусцінцаў.
Сям’я Сын Матэвуша Барталамеевіча Гедройца і Ганны Крошынскай, брат жамойцкага біскупа Мальхера Гедройца.
Быў жанаты з Кацярынай Рудамінай, меў сына Маўрыцыя Казіміра і дачку Ядвігу, якая вышла замуж за упіцкага земскага маршалка Крыштафа Белазора. Пасля смерці першай жонкі ажаніўся паўторна з Ганнай Крывец, з якой дзяцей не меў.
Літаратура
Марцін Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Старосты вількамірскія Катэгорыя:Старосты абельскія