Дзмітрый Гушчанка (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».
Клубная кар’ера Выхаванец віцебскага футбола, з 2007 года гуляў за дубль «Віцебска», аддаваўся ў арэнду ў клубы ніжэйшых ліг. У 2010 годзе стаў асноўным брамнікам віцебскага клуба, выцесніўшы вопытнага Юрыя Васюціна.
Улетку 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама». 28 жніўня 2011 года, гуляючы супраць БАТЭ, прычыніў цяжкую траўму нападніку Віталю Радзівонаву.
У 2012 годзе страціў месца ў аснове, і ў студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»Гущенко арендован «Белшиной». У «Белшыне» стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона 2013 вярнуўся ў «Дынама», але ў мінскім клубе перастаў з’яўляцца нават на лаўцы запасных. У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Белшыну»Гущенко вернулся в "Белшину", дзе зноў стаў першым брамнікам.
У студзені 2015 года стаў іграком «Віцебска»Дмитрий Гущенко подписал контракт с "Витебском". Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка віцяблян, у сезоне 2015 правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. У сезоне 2016 стаў капітанам каманды.
Сезон 2018, як і папярэднія, пачынаў як асноўны брамнік, аднак 29 красавіка ў матчы супраць «Смалявічаў» (1:1) атрымаў чырвоную картку і быў выдалены, а неўбававе дадаткова быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў. Пасля адбыцця дыскваліфікацыі ўжо не здолеў выцесніць з асновы Андрэя Шчарбакова.
У сезоне 2019 зноў стаў асноўным брамнікам віцебскай каманды. У студзені 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў казахстанскім клубе «Каспій», аднак у выніку вырашыў падоўжыць кантракт з «Віцебскам»Гущенко отказался от "Каспия" и решил продолжить карьеру в "Витебске". У сезоне 2020 стаў часцей саступаць месца ў аснове Арцёму Сароку, у 2021 годзе вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам"Витебск" продлил контракт с Гущенко.
У сезоне 2022 правёў без замен усе 30 матчаў каманды ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон.
Міжнародная кар’ера Былы ігрок моладзевай зборнай Беларусі.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011, Данія
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Мясакамбінат Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына