Та́заўскі паўво́страў — паўвостраў у Расіі, на поўначы Заходне-Сібірскай раўніны, паміж Обскай губой на захадзе і Тазаўскай губой на ўсходзе.

Даўжыня паўвострава каля 200 км, шырыня ў сярэднім 100 км, вышыня да 100 метраў. Паверхня раўнінная, пакрытая шматлікімі азёрамі і балотамі, слаба нахілена на ўсход да Тазаўскай губы і абрываецца буйнымі абрывамі на захадзе да Обскай губы. Расліннасць — імхова-лішайнікавая і кустовая тундра. Маюцца радовішчы газу.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Сайт Экалагічнага цэнтра «Экосистема»™

Катэгорыя:Паўвостравы Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі