Кінгстан () — горад на поўдні канадскай правінцыі Антарыа. Насельніцтва 117 207 жыхароў (2006), з прыгарадамі — 152 358. Порт на паўночна-ўсходнім узбярэжжы возера Антарыа, ля вытока ракі Святога Лаўрэнція.

Вываз збожжа, леса. Хімічная прамысловасць, транспартнае машынабудаванне. 3 ВНУ, у тым ліку ўніверсітэт Квінс. 2 тэатры. У XVII стагоддзі на месцы сучаснага Кінгстана знаходзілася індзейскае паселішча; у 1673 годзе заснаваны Форт-Фронтэнак. Захоплены англічанамі падчас сямігадовай вайны.

Непадалёк знаходзіцца ланцуг архіпелага Тысяча астравоў. Часам Кінгстан завуць «Вапняковым горадам» («Limestone City») з-за шматлікіх будынкаў з гэтага мясцовага матэрыялу. Цэнтральная частка гораду размешчаная паміж рэкамі Катаракві () на ўсходзе і Малая Катаракві () на захадзе. Адміністрацыйны цэнтр акругі Фронтэнак.

Выбітыя асобы У горадзе нарадзіліся вядомыя хакеісты Дуг Гілмар і Браян Ален, доўгі час жыў Берні Нікалс. Іншы вядомы выхадзец — канадскі рок-музыкант Браян Адамс.

У Кінгстане пахаваны беларускі грамадскі дзеяч і гісторык Аляксей Грыцук (1910—1976).

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт гораду Сайт рускамоўнай абшчыны гораду Кінгстан Фатаграфіі Кінгстану

Катэгорыя:Гарады Антарыа Катэгорыя:Гарады на Вялікіх азёрах

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1673 годзе