Грынцанэ-Кавур () — горад (камуна) ў Італіі ў правінцыі Кунеа рэгіёна П’емонт.
Святой заступніцай паселішча лічаць Маці Божую (ва ўвасабленні з гары Кармель — італ. Nostra Signora del Monte Carmelo), парафіяльны фэст — 16 ліпеня.
Да 1916 года паселішча называлася Грынцанэ, перайменавана ў гонар архітэктара аб’яднання Італіі графа , які ў маладосці (1832—1847) быў мэрам горада.
Галоўная славутасць — сярэднявечны замак з асабістымі апартаментамі Кавура, які ў 2014 годзе разам з навакольнымі вінаграднікамі ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Да 2009 года ад імя мястэчка штогод прысуджалася прэстыжная міжнародная літаратурная прэмія ў некалькіх намінацыях, яна спыніла дзейнасць у сувязі з гучным скандалам з удзелам галоўнага фундатара.
Крыніцы
Катэгорыя:Камуны правінцыі Кунеа