Святаслаў Мсціславіч () — князь наўгародскі (1218—1219), князь полацкі (1222—1232), князь смаленскі (1232-1239). Сын Мсціслава Раманавіча.

Пасля смерці ў 1216 годзе полацкага князя Уладзіміра ў Полацкай зямлі адбыліся нейкія падзеі, якія выклікалі агрэсію з боку Смаленскага княства. Смаленскія князі захапілі Полацк, полацкі сталец заняў прадстаўнік іх дынастыі — Святаслаў Мсціславіч. Верагодна, менавіта падчас гэтага нападу Полацк быў разрабаваны і ў Смаленск вывезены крыж Еўфрасінні Полацкай і іншыя каштоўнасці. У 1230 годзе, пасля смерці смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча, смаленскі сталец па старшынстве мусіў заняць Святаслаў Мсціславіч, але смаляне чамусьці былі супраць гэтага. Тады ў 1232 годзе Святаслаў пры падтрымцы палачан, у войску якіх было шмат літоўцаў, захапіў Смаленск і, вынішчыўшы сваіх праціўнікаў, заняў сталец. Пры ім у Смаленску заставаліся полацкія войскі, якія збольшага складаліся з літоўцаў, згадваецца нават нейкі літоўскі князь. Пасля Святаслава Мсціславіча полацкі сталец заняў Брачыслаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Князі наўгародскія Катэгорыя:Князі полацкія Катэгорыя:Князі смаленскія Катэгорыя:Рурыкавічы