Прагматы́зм (ад , родны склон πράγματος - «справа, дзеянне») — філасофская плынь, якая базуецца на практыцы, як крытэрыі ісціны і сэнсавай значнасці.

Прагматызм як уласцівасць асобы — гэта здольнасць чалавека ацэньваць падзеі і з'явы з кропкі гледжання практычнай карысці. Прагматычны чалавек кіруецца розумам, а не пачуццямі і эмоцыямі.

Паходжанне азначэння звязваюць з імем амерыканскага філосафа XIX стагоддзя Чарльза Пірса, які першым сфармуляваў «максіму» прагматызму. Далей прагматызм развіваўся ў працах Уільяма Джэймса, Джона Дзьюі і Джорджа Сантаяны. Сярод асноўных напрамкаў прагматызму вядомыя інструменталізм, фалібілізм, антырэалізм, радыкальны эмпірызм, верыфікаціянізм і інш.

Спасылкі Elizabeth Anderson. Dewey’s Moral Philosophy. Stanford Encyclopedia of Philosophy Robert Burch. Charles Sanders Peirce. Stanford Encyclopedia of Philosophy Richard Field. John Dewey (1859—1952). Internet Encyclopedia of Philosophy N. Rescher. Process Philosophy. The Stanford Encyclopedia of Philosophy

Катэгорыя:Прагматызм Катэгорыя:Ідэалізм